Грамадства2424

Адзін з лідараў «Гавары праўду» стаў публікавацца на чарнасоценскім сайце

«Некалькі словаў у абарону Хартыі і Парка высокіх тэхналогій», — такі артыкул на чарнасоценскім сайце «Тэлескоп» змясціў адзін з лідараў кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк. «Тэлескоп», за якім стаяць русафілы, як Леў Крыштаповіч і Кірыл Авер’янаў-Мінскі, друкуе матэрыялы па гісторыі Беларусі з расійскай пазіцыі.

Сяргей Вазняк. Фота gazetaby.com.

Шмат крытыкуецца Кастусь Каліноўскі, БНР. Пры гэтым актыўна прапагандуецца вобраз Мураўёва-вешальніка. Рэкламуюцца кнігі кшталту «Несвядомай гісторыі Беларусі».

Чаму Вазняк вырашыў публікавацца на гэтым сайце? «Я падзяляю меркаванне, што сайт чарнасоценскі. Аднак альбо мы дэмакраты, альбо не. Альбо мы за свабоду слова, альбо не», — кажа Вазняк. Ён не агучваў, праз каго супрацоўнічае з «Тэлескопам».

Ганарары? «Не, я не ведаю, што гэта такое», — адказаў Вазняк.

«Я лічу не важным, дзе ты публікуешся. Важна — што ты кажаш. І пад кожным радком, што я там напісаў, гатовы падпісацца», — кажа палітык.

Ці не лічыць ён, што сваімі публікацыямі раскручвае такія неадназначныя сайты? «Яны за тое, што Крым рускі, а я паспрабую іншае меркаванне напісаць. Пагляджу, ці апублікуюць. Калі мяне будуць цэнзураваць, тады спыню супрацоўніцтва. У мяне няма такіх комплексаў, я хадзіў і на дзяржаўнае тэлебачанне, і гэта не значыць, што я яго люблю і раскручваю. Выкарыстоўваю любыя пляцоўкі для прасоўвання сваіх поглядаў. Мяне хвалюе, што я кажу, а не тое, дзе я кажу», — расказвае Вазняк.

«Я вельмі шмат з чым нязгодны на «Тэлескопе». Напрыклад, з тым, што піша мой прыяцель па партыі [»Справядлівы свет» — «НН»] Мікалай Петрушэнка. Я з ім спрачаўся шмат, у нас супрацьлеглыя пазіцыі па Крыме, па расійска-ўкраінскім канфлікце», — сказаў адзін з лідараў «Гавары праўду».

Раней на «Тэлескопе» сталі публікавацца намеснік старшыні «Справядлівага свету» Валерый Ухналёў, эканаміст-ліберал Яраслаў Раманчук.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі1

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Усе навіны →
Усе навіны

За год даляр патаннеў на 16,5 працэнта1

Данія стала першай краінай у Еўропе, якая адмовілася ад дастаўкі папяровых лістоў

Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру18

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі1

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць