Здарэнні1818

Як у Віцебску ратавалі дзіця, якому сабака пракусіў галаву. Падрабязнасці ад нейрахірурга

Гісторыя пра васьмімесячнае дзіця, якому сабака пракусіў галаву, выклікала вялікі рэзананс. На шчасце, у гэтым выпадку трагедыі ўдалося пазбегнуць. Хлопчыка выратавалі віцебскія дактары, правёўшы шмат у чым унікальную аперацыю. Падрабязнасці распавяла на сваіх старонках газета «Рэспубліка».

Рызыка інфекцыі, па словах нейрахірурга Ігара Ціхамірава, які апераваў дзіця, застаецца і цяпер — зубы сабакі ніяк нельга назваць стэрыльнымі, яго сліна пранікла глыбока. Таму хлопчык яшчэ некаторы час правядзе на бальнічным ложку.

— Маленькі пацыент, якога перавозілі на рэанімабілі, быў яшчэ ў дарозе, а мы ўжо поўным ходам рыхтаваліся да аперацыі. З Наваполацка нам па электроннай пошце скінулі вынікі камп'ютарнай тамаграфіі. Разам з галоўным дзіцячым нейрахірургам краіны Міхаілам Талабаевым мы загадзя абмеркавалі тактыку перавозкі пацярпелага, сам ход аперацыі. Вядома ж, усе моманты прадбачыць было складана, нешта прыйшлося карэктаваць ужо за аперацыйным сталом, — успамінае Ігар Ціхаміраў.

Немаўля прывезлі ў прытомнасць, яно было на руках у мамы. Як распавёў нейрахірург, у дзіцяці было восем праколаў зубамі сабакі з двух бакоў — цемянная вобласць, вушныя ракавіны. Адна з ран — пранікальная ў чэрап, аскепак — паўтара сантыметра. Мазгавая абалонка і сам мозг пашкоджаны. Аперацыя ішла каля дзвюх гадзін, Ігару Ціхаміраву дапамагаў нейрахірург Антон Эрдман. Маляняці правялі трэпанацыю чэрапа, прыбралі адломкі ўвагнутай косткі, усё апрацавалі. Суткі дзіця знаходзілася ў медыкаментозным сне. Потым яго вывелі са штучнай комы, на трэці дзень яно ўжо ўсміхалася.

— На тым мы з маленькім пацыентам і развіталіся — ён паспяхова адбыў у Мінск. Ці ёсць у тым, што здарылася, віна дарослых членаў сям'і? Спрачацца, вядома, можна, але тое, што ў дадзенай сітуацыі ні дзіця, ні сабака кантраляваць свае дзеянні не маглі, сумневу не падлягае. Сабака прыняў малога за канкурэнта на ласы кавалак з гаспадарскага стала, — лічыць Ігар Ціхаміраў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»11

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

Яшчэ адна аплатная сістэма стала блакаваць беларусаў4

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін1

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС1

Ціханоўская сустрэлася з Мелоні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць