Азаранка згуляла ўпершыню за паўгода — і адразу выйграла ВІДЭА
Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка ў першым крузе турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе перамагла брытанку Хізэр Уотсан з лікам 6:4, 6:2.

Для Азаранкі гэта быў першы матч пасля «Уімблдона»-2017.
Тэнісістка судзіцца з бацькам свайго сына Лео за права апекі над дзіцём. Пакуль ідзе суд, яна не можа вывозіць сына за межы Каліфорніі, але Індыян-Уэлс знаходзіцца ў гэтым штаце.
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары