Грамадства33

Беларуска, вызваленая са скам-цэнтра ў М'янме: Нават калі збяжыш, невядома, каму званіць, там усё карумпавана

Беларуска (яе асоба не раскрываецца), якая трапіла ў рабства ў скам-цэнтр у М'янме, расказала АНТ, чаму адтуль складана збегчы.

Скрыншот відэа АНТ

Дзяўчына не раз ездзіла на працу ў Азію. Вось і ў апошні раз у Тайланд яе запрасіў нібыта правераны агент. Дзяўчыне прапанавалі працаваць тварам — усміхацца інвестарам на сустрэчах, каб тыя пагаджаліся ўкладаць грошы ў праекты. Але насамрэч вывезлі ў М'янму.

Яна расказвае, што на тэрыторыі скам-цэнтра (комплексы, дзе людзей утрымліваюць сілай і прымушаюць займацца анлайн-махлярствам) паўсюль пасты аховы і мужчыны са зброяй. Людзей, якіх там трымаюць, могуць забіць ці прадаць на органы

«Хлопцаў вешалі, вось так вось рукі зверху, яны віселі суткі там. Іх там маглі перыядычна збіваць. Мачыцца, усё астатняе — ну, як хочаш», — расказвае дзяўчына.

Яна дадае, што нават калі ўдасца збегчы, то невядома, да каго звяртацца па дапамогу, каму званіць, бо ўсё карумпавана і мясцовыя жыхары могуць цябе здаць.

Дзяўчыну змаглі вызваліць са скам-цэнтра з дапамогай беларускіх дыпламатаў. Верагодна, гэта яе ў сакавіку 2024 года вярнулі дадому.

Што са зніклай у М'янме Верай Краўцовай, афіцыйна дагэтуль невядома. Крыніца расійскага тэлеканала «Рен ТВ» паведамляла, што дзяўчыну знайшлі мёртвай.

Каментары3

  • Надоело уже
    26.10.2025
    Вам нравится смаковать тему, как девушку белоруску на "колбасу" отправили?
  • Люблю людей целиком
    26.10.2025
    Пока белоруски катаются непонятно куда работать лицом (ага, лицом), тема актуальна.
  • Барадзед
    26.10.2025
    Люблю людей целиком, катались и будут кататься, если РБ не будет европейской страной с европейскими зарплатами.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць