Свет1212

Расійскі рубель трасе напярэдадні новых санкцый

Расійскі рынак прадэманстраваў спелую рэакцыю на новыя санкцыі ЗША, ваганні курсу рубля не былі крытычнымі, паведамляюць «Ведамасці» са спасылкай на першага намесніка старшыні Цэнтрабанка Ксенію Юдаеву, якая выступала ў панядзелак на форуме расійскай нацыянальнай фондавай асацыяцыі «Казначэйства 2018».

На мінулым тыдні на расійскім рынку адбыўся ўсплёск валацільнасці з-за новых санкцый ЗША супраць расійскіх кампаній і росту напружанасці вакол Сірыі, канстатавала Юдаева. У цэлым рэакцыя рынку на гэтыя падзеі «была адэкватная сітуацыі», лічыць яна.

«Валацільнасць на рынках актываў - гэта рынкі акцый, аблігацый - на валютным рынку ўзрасла, але гэта не парушыла бесперапыннасці працы рынкаў, не стварыла сітуацыі некантраляваных зменаў. Можна сказаць, што расейскі рынак прадэманстраваў пэўную сталасць рэакцыі, стабільнасць сваёй працы ва ўмовах рэзкага змены знешніх фактараў», - сказала на заканчэнне Юдаева (цытаты па «Інтэрфаксу»).

Паводле слоў першага намесніка старшыні ЦБ РФ, сітуацыя на расійскім валютным рынку цяпер стабільнейшая, чым ў 2014 і 2016 гг.

Расійскі фондавы рынак абваліўся, а курс рубля пачаў слабець пасля абвешчаных 6 красавіка мінфінам ЗША новых антырасейскіх санкцый - інвестары пачалі масава выходзіць з расійскіх актываў.

Да 16 красавіка рынак часткова адыграў страты. Курс рубля з 58,17 руб. за даляр і 71,38 за еўра ўвечары 6 красавіка падаў да 65,06 руб. і 80,05 руб. 11 красавіка.

Беларускі рубель за гэты перыяд ўмацаваўся да расійскага на 3,7%. Пры гэтым эксперты адзначаюць, што такое ўмацаванне непажадана для экспарцёраў, арыентаваных на рынак Расіі, бо зніжае канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў. З пачатку года беларускі рубель умацаваўся да расійскага на 1%.

У панядзелак пры адкрыцці біржы расійскі рубель значна патаннеў у чаканні новых санкцый і пасля ўдару ЗША і іх саюзнікаў па Сірыі, піша Рэйтэр. Аднак далей страты скараціліся, паколькі дасягнутыя доларам узроўні з'яўляюцца прывабнымі для продажаў экспартнай выручкі пад выплату падаткаў.

Пра тое, што ЗША маюць намер увесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі ў адказ на падтрымку Масквой рэжыму Башара Асада, у суботу ў сваім акаўнце ў Twitter таксама паведаміў эксперт Atlantic Council, былы дарадца санкцыйных бюро Мінфіна ЗША Браян О'Тул.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей3

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць