У суботу, 5 мая, Беларусь апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, за якім пачне паступаць халаднейшае надвор'е з паўночнага захаду Еўропы.
Чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўночны. Уначы +8.. + 13°С, удзень — +17.. + 23°С; па Гомельшчыне +24..+30°С.
У Мінску +18°С
У нядзелю ноччу чакаецца +4.. + 10°С, па паўднёвым усходзе +11.. + 13°С, максімальная днём ад + 15°С па паўночным усходзе да + 22°С па поўдні краіны.
У Мінску — +16-18°С.
7 мая, у панядзелак, максімальная тэмпература ўдзень складзе +17.. + 23°С, кароткачасовыя дажджы. У Мінску — +18—20°С.
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Каментары