Меркаванні4848

«У косаўскім палацы Пуслоўскіх усе тэксты аформленыя толькі па-руску і па-ангельску»

«У косаўскім палацы Пуслоўскіх абурыла тое, што ўсе тэксты ў экспазіцыі аформленыя толькі па-расійску і па-ангельску, — піша ў сябе ў фэйсбуку жыхар Рэчыцы Андрэй Мядзведзеў. — Нават маленькія паперачкі, набраныя ў Вордзе і раздрукаваныя на звычайнай паперы, якімі падпісаныя асобныя экспанаты, і тыя толькі на «обшчапанятнам» і «інтэрнацыянальнай». На нашай — ані слова.

Пайшоў шукаць кагось з працаўнікоў музея (палац зараз з'яўляецца філіяй музея-сядзібы Касцюшкі) і наткнуўся на дырэктарку музея, якой ужо выказваў тое самае нейкі спадар у сталым веку. Вырашылі з ім пайсці ў сам Касцюшкаўскі музей і напісаць прапанову дапоўніць экспазіцыю нашай мовай. Прыйшлі, а там яшчэ і дзяўчына нейкае чакае тую кнігу і з таею ж тэмай. 

Аказалася, тыя стэнды літаральна напярэдадні прывёз ім Мінкульт.

Сітуацыя вельмі непрыемная, але я, усё ж злітасцівіўся і вырашыў не псаваць музейшчыцам свята. Але ж як гэта так: мы тут нейкі «Савушкаў прадукт» прымушаем кефір па-беларуску падпісваць, а ў нашых музеях, нашым гонары, месцах, шмат у чым святых для беларусаў, Мінкульт робіць экспазіцыі на якіх заўгодна мовах, абы толькі не на нашай.

Сябры, давайце закідаем той Мінкульт ганебнымі допісамі, каб у музеях была наша мова. Толькі, калі ласка, пішучы, думайце пра карэктнасць. Не падстаўляйце тых, хто хаця б нешта робіць для беларушчыны», — заклікае Андрэй Мядзведзеў.

Каментары48

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць