Улада1212

Дзякуй за згоду сустрэцца

і прызнаўся, што за два апошнія гады перавёў палову золатавалютнага запасу ў расейскія рублі. Са словаў Лукашэнкі, ён прыехаў параіцца, што рабіць у сытуацыі фінансавага крызісу.

і прызнаўся, што за два апошнія гады перавёў палову золатавалютнага запасу ў расейскія рублі. Са словаў Лукашэнкі, ён прыехаў параіцца, што рабіць у сытуацыі фінансавага крызісу.

Сёньня ў замку Маендорф пад Масквой прайшла сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі, якая доўжылася больш за тры гадзіны. Напачатку ніякіх падрабязнасьцяў не паведамлялася, і адкрытымі для грамадзкасьці былі толькі тыя кароткія рэплікі для тэлекамэр, якімі абмяняліся кіраўнікі дзяржаваў перад перамовамі.

Стэнаграма гэтых выказваньняў апублікаваная на сайце прэзыдэнта Расеі. Дзьмітры Мядзьведзеў, вітаючы госьця, адзначыў, што сёньня варта абмеркаваць сытуацыю, што склалася на фінансавых рынках. Паводле Мядзведзева, напярэдадні міжнароднага саміту дваццаткі, “хацелася б, каб мы з найбліжэйшымі партнэрамі, такімі дзяржавамі, як Беларусь, абавязкова абмеркавалі сумесную пазыцыю з гэтай нагоды”

“Беларусі важнае бачаньне расейскім бокам наступстваў сусьветнага фінансавага крызісу”, — заявіў Лукашэнка, бо “мы прывязаныя да Расеі з пункту гледжаньня эканомікі, фінансавай сыстэмы”. Паводле беларускага прэзыдэнта, “амаль палова золатавалютных запасаў у нас у расейскіх рублях”. Лукашэнка лічыць, што ў двухбаковых адносінах трэба даць людзям “нейкія пазытыўныя сыгналы”. “Мяркую, нам будзе што сказаць пасьля гэтай сустрэчы”, — заявіў беларускі кіраўнік.

Свае ўступнае слова Лукашэнка раптам скончыў выказваньнем удзячнасьці Мядзьведзеву за згоду сустрэцца зь ім: “Дзякуй за тое, што Вы адрэагавалі на маю просьбу сустрэцца. Дзякуй за тое, што знайшўлі час у свой выходны дзень, бо ў Вас графік напружаны”.

“У нас няма выходных, Аляксандр Рыгоравіч”, — адказаў на гэта Мядзьведзеў.

У выніку трохгадзіннай размовы прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Натальля Цімакова выдала кароткае паведамленьне, у якім паінфармавала, што прэзыдэнты абмеркавалі “увесь комплекс двухбаковых адносін”. “Размова, у прыватнасьці, ішла аб падрыхтоўцы да прызначанага на канец лістапада — пачатак сьнежня паседжаньня найвышэйшай дзяржрады Расея-Беларусь. Абмяркўвалася таксама сытуацыя вакол цэнаў на энэрганосьбіты”, —дадала Цімакова.

Цікава, што раней афіцыйныя крыніцы паведамлялі, што сустрэча Мядзьведзева і Лукашэнкі ў рамках Дзяржаўнай рады “саюзнай дзяржавы” павінна прайсьці 3 лістапада.

Каментары12

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць