На працягу года будзе разгледжана пытанне аб магчымай дэманапалізацыі шасці галін эканомікі. Пра гэта заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, паведамляе Tut.by.

— Міжведамасная камісія пры першым віцэ-прэм'еры Васілі Мацюшэўскім прыме рашэнне, якія сферы будзе разумна дэманапалізаваць, — сказаў Уладзімір Калтовіч.
— Канкурэнцыя дзеля канкурэнцыі не патрэбная. Напрыклад, калі мы ўбачым, што для нашай краіны дастаткова эфектыўна адной авіякампаніі «Белавія» і не трэба ніякіх змен, то абярэм гэты шлях. Там, дзе трэба захаваць манаполію, яна будзе захавана.
Разам з тым створым «дарожныя карты» па кожнай галіне, дзе па гадах будзе распісана, што і як трэба рабіць, каб дэманапалізаваць рынкі.
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары