Свет2929

Былая сэкс-работніца атрымала рыцарскі тытул у Новай Зеландыі

Былая сэкс-работніца Катрын Хілі, якая дамаглася дэкрыміналізацыі прастытуцыі ў Новай Зеландыі, стала кавалерам Ордэна Заслуг і атрымала тытул дамы — эквівалент мужчынскага тытула «сэр».

62-гадовая Хілі атрымала рыцарскі тытул у панядзелак. Ён уручаецца за асаблівыя заслугі перад краінай альбо за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці.

«Я была вельмі здзіўленая, калі мне сказалі, што я стану дамай, — сказала яна ў інтэрв'ю Бі-бі-сі. — Я была проста ў шоку».

«Яшчэ некалькі тыдняў таму я б лічыла, што такое немагчыма. Гэта паказвае на тое, як змянілася грамадская думка, і проста выдатна адчуваць такую падтрымку», — дадала Хілі.

У 1980-я гады Катрын Хілі была школьнай настаўніцай, а затым занялася прастытуцыяй. Паводле яе слоў яна была ўзрушаная тым, што ў сэкс-работніц не было ніякіх правоў з пункту гледжання заканадаўства. За час працы ў школе яна прывыкла да абароны з боку як прафсаюзаў, так і закона.

«Пра нас, маладых сэкс-работніц, выказваліся вельмі непаважліва. Нам трэба было дамагчыся таго, каб наш голас быў пачуты, і каб людзі зразумелі наша становішча», — распавядае Хілі.

У 1987 Катрын Хілі стварыла арганізацыю пад назвай «Новазеландскі калектыў прастытутак» (NZPC), якая выступала ў абарону правоў сэкс-работніц.

NZPC прымала ўдзел у распрацоўцы тэксту закона аб рэформе прастытуцыі, прынятага ў 2003 годзе, а Хілі каардынавала працоўную групу па напісанні праекта рэформы. Пасля рэформы бардэлі ў Новай Зеландыі сталі легальным бізнэсам. Згодна з заканадаўствам, на прастытутак распаўсюджваецца звычайнае працоўнае права, а таксама правілы бяспекі на працоўным месцы.

Катрын Хілі кажа, што факт прысуджэння ёй тытула дамы вельмі важны, але праца па абароне сэкс-работнікаў яшчэ не скончана. Гэты род дзейнасці ўсё яшчэ лічыцца ганебным, лічыць яна.

«Я думаю, што астатнія краіны павінны ўзяць прыклад Новай Зеландыі. Нельга адкідваць прастытутак і рабіць іх працу больш небяспечнай», — кажа Хілі.

Тытулы рыцараў і дам у Новай Зеландыі зацвярджаюцца каралевай Лізаветай II на аснове рэкамендацыі прэм'ер-міністра краіны.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі7

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію3

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі7

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць