Улада77

Трывожныя настроі на МАЗе і МТЗ

Са словаў аднаго з рабочых МАЗу, галоўны канвэер заводу скараціў вытворчасьць тэхнікі са 106 адзінак да 75.

Напрыканцы кастрычніка вакол сталічных прамысловых гігантаў МАЗу і МТЗ загучалі чуткі пра скарачэньні пэрсаналу і вымушаныя прастоі. Кіраўніцтва заводаў абвяргае гэтыя зьвесткі.

Вакол Менскага трактарнага заводу віруюць самыя розныя чуткі. Што характэрна ‑‑ гэтым разам зьвесткі пра чарговыя праблемы на буйных дзяржпрадпрыемствах прыйшлі не з расейскіх СМІ, а ад простых працоўных заводаў.

У Сеціве зьяўляюцца зьвесткі ад ананімных супрацоўнікаў пра тое, што кіраўніцтва неафіцыйна папярэджвае пра будучае скарачэньне працоўнага тыдня да 4 дзён, затрымкі заробкаў ды пра магчымае звальненьне да 10% пэрсаналу — найперш пэнсіянэраў, хворых ды парушальнікаў працоўнага рэжыму.

Намесьнік гендырэктара МТЗ па кадрах, сацыяльнаму разьвіцьцю ды ідэалягічнай працы Васіль Тымановіч на гэта адказаў наступнае: «З парушальнікамі працоўнага рэжыму нам не па шляху, таму мы іх звальнялі і будзем звальняць. А астатняе — гэта чуткі.

Мы не плянавалі і не плянуем скарачэньняў. Ні ў вытворчасьці, ні што датычыць пэрсаналу.
Прадпрыемства працуе паводле плянаў у нармальным рэжыме».

Нагадаем, што ў панядзелак у СМІ трапіла інфармацыя пра магчымыя вымушаныя двухтыднёвыя вакацыі на Менскім аўтазаводзе.

Пра гэта «НН» паведаміў адзін з супрацоўнікаў МАЗу. Ён зьвязвае гэта з адсутнасьцю попыту на прадукцыю заводу. У прэс‑службе МАЗу гэты зьвесткі абверглі, зазначыўшы, што прадпрыемства «пакуль працуе ў звычайным рэжыме».

Пазьней начальнік упраўленьня продажу грузавой тэхнікі заводу Сяргей Захарэвіч у гутарцы з журналістамі

ўсё ж ужыў слова «цяжкасьці», зазначыўшы, што тэхніка кепска прадаецца.

Шараговыя супрацоўнікі аўтазаводу апынуліся больш гаваркімі.

Адзін зь іх на умовах ананімнасьці паведаміў, што апошнія два дні мінулага тыдня ягоная зьмена выходзіла на працу, але сядзела склаўшы рукі, бо не было дэталяў.
Па яго словах, у пятніцу на заводзкай стаянцы бачылі цэлую калёну джыпаў зь міністэрскімі нумарамі, у сувязі з чым па прадпрыемстве папаўзьлі чуткі пра экстраную нараду з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства прамысловасьці. На сёньня, зь ягоных словаў, галоўны канвэер скараціў вытворчасьць тэхнікі — са 106 адзінак да 75. І такі расклад магчыма замацуецца з 1 лістапада. Пра магчымы вымушаны прастой працоўныя таксама гавораць, аднак дакладны час не называюць — або ў лістападзе, або ў студзені.

Варта адзначыць, што беларускія машынабудаўнічыя прадпрыемствы і так някепска трымаюцца, дзякуючы падтрымцы зь дзяржбюджэту. Аналягічныя расейскія ўжо прыпынялі вытворчасьць або скарачалі працоўны тыдзень.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць