Аварыя адбылася 13 чэрвеня каля 22.40 на 50-м км аўтадарогі Крупкі — Талачын каля вёскі Стары Бобр, піша БелТА.
Кіроўца «Опеля Астра» пры раз'ездзе з сустрэчнай машынай, якая яго асляпіла, збіў веласіпедыста, што рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку ДТЗ мужчына ад атрыманых траўмаў памёр у рэанімацыі.
Кіроўца легкавіка быў цвярозы. Машына яму не належыць, тэхагляд адсутнічае.
Каментары