Спорт88

У цэнтры Мінска запрацаваў новы футбольны фан-бар з вялікім экранам ФОТЫ

14 чэрвеня мінскія заўзятары далучыся да сусветнага флэшмобу і роўна а 18:00 апынуліся перад экранамі, дзе вялася жывая трансляцыя футбольнага матча. Беларускія футбольныя эксперты, журналісты, спартоўцы і шматлікія заўзятары сабраліся ў гэты вечар у новым фан-бары ў парку Перамогі, дзе «Аліварыя» правяла першую з 50 футбольных вечарынак.

Фан-бар размясціўся ў Велакафэ на набярэжнай Свіслачы і будзе працаваць увесь наступны месяц. Ён гатовы прымаць у сябе адначасова да 300 чалавек. Традыцыю збіраць такую вялікую колькасць мінскіх фанатаў футбола за праглядам матчаў «Аліварыя» пачала два гады таму, адкрыўшы першую ў сталіцы фан-зону Еўра-2016. Сёння футбольнымі трансляцыямі для шматлікага натоўпу заўзятараў мінчан ужо не здзівіш, з'явіўся цалкам прыстойны выбар месцаў, куды можна пайсці паглядзець важныя матчы ў кампаніі аднадумцаў.

Гэтым летам «Аліварыя» прапануе новы фармат адпачынку, папулярны сёння ў еўрапейскіх заўзятараў. На працягу месяца кампанія правядзе серыю футбольных вечарынак, дзе можна будзе адчуць атмасферу фанацкага адзінства. Мінчане змогуць праверыць свае веды футбола падчас паб-квізу або правесці вечар у кампаніі з папулярнымі беларускімі комікамі на Stand-up party. Акрамя гэтага, штодня будуць працаваць розныя зоны актывацый: можна будзе паспаборнічаць у спрыце валодання футбольным мячом, намаляваць сабе фанацкі аквагрым і зрабіць здымкі ў фотазонах.

«Любімы напой заўзятараў — гэта піва, таму мы паклапаціліся аб тым, каб на нашых футбольных вечарынках госці маглі свабодна падзяляць залатыя моманты футбола за куфлем «Аліварыі». У меню бара будзе прадстаўлена 13 гатункаў піва па цане ад 3 да 5 рублёў. Як паказвае досвед, фаварытам у фанатаў заўсёды застаецца «Аліварыя Залатое», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі «Аліварыя» Тарас Мацыпура. — Спецыяльна для футбольнага лета-2018 мы выпусцілі 1 млн бутэлек нашага спартовага піва ў новым дызайне».

На адкрыцці фан-бара прадставілі беларускага футбольнага аракула — арла па мянушцы Грыша.

Грыша меўся назваць тройку магчымых пераможцаў сусветнага турніру. Арлу неабходна было выбраць сваіх фаварытаў з падноса з аднолькавымі па памеры, вазе і вонкавым выглядзе кавалачкаў мяса.

Нечакана для ўсіх Грыша я не граў на публіку і зрабіў свой выбар не пад прыцэлам шматлікіх камер, а ўжо за кулісамі. Скажам па сакрэце, што выбар арла ўпаў на Нямеччыну. Але нягледзячы на сваю сціпласць, Грыша адправіўся дадому з узнагародай — месячным запасам мяса, які яму ўручылі арганізатары фан-бара.

Фан-бары будуць працаваць штодзённа з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. Фан-бар у парку Перамогі — з 10 да 24 гадзін, фан-бар 4-4-2 (на Зыбіцкай) — з 17 гадзін да 1 гадзіны ночы ў будні і да 4 гадзін раніцы ў пятніцу і суботу.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год13

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе7

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

Іран закрыў сваю паветраную прастору

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада17

Навукоўцы сцвярджаюць: існуе мяжа колькасці калорый, якія можа спаліць чалавек2

Памёр Фелікс Гумен

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год13

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць