Грамадства

Памёр Фелікс Гумен

14 студзеня памёр вядомы віцебскі мастак Фелікс Гумен. Яму было 84 гады. 

Фелікс Гумен. Фота з сацсетак

Фелікс Гумен нарадзіўся 28 сакавіка 1941 года ў сяле Кальцова Кумарскага раёна Амурскай вобласці ў сям'і вайскоўца. Ягоныя дзяцінства і юнацтва прайшлі ў частых пераездах па месцы службы бацькі.

Школу Гумен скончыў у Ваўкавыску, а ў 1958 годзе паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Сцвярджаецца, што ён быў першым у СССР маладым мастаком, чыім дыпломным праектам была акварэль.

Півоні. Карціна Фелікса Гумена

З 1965 па 1974 год выкладаў на мастацка-графічным факультэце ў Віцебскім педагагічным інстытуце. З 1967 па 2006 год быў членам Беларускага саюза мастакоў (выйшаў з яго па ўласным жаданні).

Усё жыццё працаваў пераважна ў тэхніцы акварэлі. Асноўныя жанры — пейзаж, нацюрморт, партрэт.

З 1972 года мастак зладзіў больш за 20 персанальных выстаў, у тым ліку за межамі Беларусі.

Адна з работ Фелікса Гумена

Творы Фелікса Гумена знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (сам майстар падарыў яму больш за дзве тысячы сваіх работ), Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Масленнікава, Полацкай карціннай галерэі, дырэкцыі мастацкіх выстаў Расіі ў Маскве, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі і замежных краін.

Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць