Анісім — бізнэсмену Ізраілевічу: Чаму вы абвінавачваеце мяне ў распальванні варажнечы?!
Дэпутатка Алена Анісім апублікавала адкрыты ліст бізнэсмену Аркадзю Ізраілевічу, які раней абвінаваціў яе ў распальванні варажнечы.

Чытайце таксама:
Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч абвінаваціў ТБМ у раскручванні «сіянісцкай змовы» праз сітуацыю ў Курапатах
Алена Анісім: Які антысемітызм? Няхай спадар Ізраілевіч далучаецца да добраўпарадкавання габрэйскіх могілак у Стоўбцах
Паважаны спадар Аркадзь Ізраілевіч!
На мінулым тыдні Вы ў сваім блогу ў сувязі з сітуацыяй у Курапатах публічна абвінавацілі мяне ў распальванні міжнацыянальнай варажнечы, калі карыстацца юрыдычнай тэрміналогіяй. Мой публічны адказ быў змешчаны ў «Нашай Ніве», і я спадзявалася, што мая прапанова да Вас па супрацы ў плане захавання памяці пра Вашых супляменнікаў зможа прывесці да паразумення і далейшага канструктыўнага дыялогу ў імя гістарычнай праўды і нармальнага развіцця сітуацыі. Аднак, вымушана са здзіўленнем канстатаваць, што гэтага не адбылося. І маё імя зноў і зноў выкарыстоўваецца Вамі ў негатыўным кантэксце ў адносінах да пытанняў узаемадачыненняў беларускага і яўрэйскага народаў.
Хачу нагадаць Вам, што менавіта беларуская зямля была прытулкам для многіх пакаленняў яўрэяў на працягу многіх стагоддзяў. І ніхто з прадстаўнікоў беларускага народа, у прыватнасці, інтэлігенцыі, не займаўся распальваннем міжнацыянальнай варажнечы. Наадварот, у дваццатых гадах мінулага стагоддзя быў узяты курс на дзяржаўнае шматмоўе, дзе сярод іншых была мова ідыш, якая набыла статус адной з дзяржаўных моў на тэрыторыі БССР. Многія прадстаўнікі яўрэйскай творчай інтэлігенцыі зрабілі значны ўклад у культуру беларускага народа, у тым ліку і ў мастацкую літаратуру на беларускай мове. І на такім разуменні і культурным яднанні выхоўваліся ўсе пакаленні нашых народаў. А падчас сталінскіх рэпрэсій у 30-я гады знішчаліся як беларусы, так і яўрэі. Таму і памяць пра Курапаты балючая для абодвух народаў, і спекуляцыі на гэту тэму недарэчныя. Такая мая асабістая пазіцыя, якой я прытрымліваюся ў сваіх дзеяннях і ўчынках.
У сувязі з усім вышэйсказаным, я прашу Вас адказаць на наступнае пытанне:
Якія канкрэтна мае словы, выказванні ці ўчынкі далі Вам падставу для абвінавачванняў мяне ў распальванні варажнечы паміж нашымі народамі?
Калі ў Вас няма такіх прыкладаў, я настойваю на публічным прызнанні гэтага факта і прапаную Вам зрабіць неабходныя захады для спынення распаўсюду негатыўнай інфармацыі пра мяне і маю дзейнасць.
-
У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток
-
«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба
-
«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары