Улада

Прысуд Зэльцэру нязьменны

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без змяненняў прыгавор грамадзяніну ЗША Эмануілу Зельцэру. Касацыйная скарга, разгледжаная 31 кастрычніка, не задаволена.

Амерыканскі юрыст Эмануіл Зельцэр і яго сакратар Уладлена Функ былі затрыманы 12 сакавіка гэтага года ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

11 жніўня за выкарыстанне заведама падманных дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Э.Зельцэр быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі, У.Функ — да аднаго. Абое настойваюць на сваёй невінаватасці.

Э.Зельцэру таксама інкрымінавалася кантрабанда наркатычных сродкаў. Аднак суд апраўдаў яго, не прызнаўшы наркотыкамі таблеткі, якія юрыст прымае апошнія 15 гадоў.

Першапачаткова пасяджэнне Вярхоўнага суда па разглядзе касацыйнай скаргі Зельцэра было намечана на 26 верасня, аднак яго перанеслі, паколькі суду спатрэбіліся «дадатковыя дакументы». Як паведаміў БелаПАН адвакат Дзмітрый Гарачка, па дадатковыя дакументы да яго ніхто не звяртаўся.

Улады ЗША дабіваюцца вызвалення Зельцэра з меркаванняў гуманнасці, паколькі здароўе юрыста прыкметна пагоршылася ў зняволенні без прапісаных лечачым урачом прэпаратаў. У жніўні пасольства ЗША прадаставіла беларускім уладам усе неабходныя лекі, аднак яны не былі перададзены Э.Зельцэру. Між тым належны медыцынскі догляд за Зельцэрам названы адной з ключавых умоў нармалізацыі амерыкана‑беларускіх адносінаў.

На гэтым тыдні адвакацкая фірма Patton Boggs, кліентам якой з’яўляецца Э.Зельцэр, звярнулася ў Міжнародны валютны фонд з заклікам не выдаваць Беларусі рэзервовы крэдыт, які запытвае беларускі Нацбанк, датуль, пакуль амерыканскі юрыст знаходзіцца ў турме. Аналагічны зварот накіравала ў МВФ праваабарончая арганізацыя «Фрыдам Хаус».

Каментары

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць