Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (50-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу Уімблдонскага турніру, перамогшы прадстаўніцу Аўстраліі Дар'ю Гаўрылаву (25).
У першым сэце сённяшняга паядынку 1/16 фіналу Саша саступіла стартавы гейм, але затым паказала характар і перамагла 6:3. У другой партыі беларуска згуляла яшчэ мацней, аддаўшы суперніцы толькі адзін гейм — 6:1.
Аляксандра Сасновіч упершыню выйшла ў 1/8 фіналу Уімблдона.
У Лондане беларуска перамагла сёмую ракетку планеты двухразовую пераможцу Уімблдона чэшку Петру Квітаву, а затым была мацней за амерыканку Тэйлар Таўнсенд (73).
У матчы за выхад у чвэрцьфінал Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з латвійскай тэнісісткай Аленай Астапенка (12).
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары