«Bye, bitches!»: ажаніўся беларускі рэзідэнт «Comedy Club» Андрэй Скараход ФОТЫ
Выбранніцай 30-гадовага коміка стала дзяўчына Яўгенія.
Вяселле адбылося на беразе Лашанскага вадасховішча. На яго былі запрошаныя толькі блізкія сябры пары.

Пра змену сямейнага становішча Андрэй паведаміў на сваёй старонцы ў інстаграме, падпісаўшы фотаздымак з заручальным пярсцёнкам: «Bye, bitches!»
Андрэй Скараход нарадзіўся ў горадзе Старыя Дарогі. Са школы стаў гуляць у КВЗ, які і зрабіў яго папулярным.
Андрэй гуляў у складзе смаленскай каманды «Трыод і Дыёд», дзе яго заўважылі і запрасілі ў Comedy Club. Цяпер Андрэй Скараход больш вядомы пад псеўданімам Глебаці.



Каментары