Жоўтыя вазы на мінскім праспекце Незалежнасці перафарбуюць пасля петыцыі гараджанаў
Выявілася, што, вазы сталі жоўтымі незаконна — без узгаднення з Мінкультам так рабіць з гісторыка-культурнай каштоўнасцю нельга, піша Радыё Свабода.
Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва пры Мінгарвыканкаме адрэагаваў на зварот шасці соцень карыстальнікаў сайту Petitions.by наконт вазаў на праспекце Незалежнасці, якія раптам сталі ярка-жоўтымі ў маі гэтага года.
Першая намесніца старшыні камітэта Алена Сухадолава ў адказе на зварот піша, што балюстрада і агароджа моста праз Свіслач, што між плошчай Перамогі і цыркам, прызнаная аб’ектам гісторыка-культурнай каштоўнасці, стан якога мае ахоўвацца.
Фарбаванне балюстрады было выкананае балансатрымальнікам без узгаднення колеравага рашэння, сцвярджаецца ў адказе, таму камітэт накіраваў у «Гаррэмаўтадар» і адміністрацыі Першамайскага і Цэнтральнага раёнаў патрабаванне прыняць захады ў прывядзенні аб’екта ў належны стан.
З адказу не да канца зразумела, ці стануць вазы зноў белымі, якімі былі дзясяткі гадоў да «пажаўцення»: на момант, калі пісаўся адказ, «балансатрымальнік звярнуўся ў Міністэрства культуры па дачу рэкамендацый у колеравым рашэнні балюстрады».
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары