Здароўе2323

Доктар: Мяняйце піжамы штодзень, гатуйце самі — і не будзеце баяцца ніякіх таксінаў

Часам нам даводзіцца чуць, што наш арганізм атакавалі таксіны і што трэба тэрмінова іх выводзіць. Мы пагутарылі з доктарам-тэрапеўтам медыцынскага цэнтра «Ладэ» Таццянай Ерафеевай і высветлілі, што такое таксіны, як яны да нас трапляюць і як ад іх пазбавіцца.

Фота Shutterstock

«Таксіны — небяспечныя рэчывы, якія трапляюць у арганізм звонку. Найчасцей — праз паветра, якім мы дыхаем, і праз ежу, якую мы ўжываем», — распавядае Таццяна Ерафеева.

Паветра і ежа — самае першае, на чым доктар просіць засяродзіцца кожнага.

«У горадзе ў наш арганізм таксіны трапляюць разам з выхлапнымі газамі, у якіх утрымліваюцца солі цяжкіх металаў. Таму на выхадных трэба абавязкова выязджаць за горад, дыхаць чыстым паветрам».

І калі выехаць на прыроду ёсць магчымасць толькі на выхадных, то штодзень неабходна думаць прынамсі пра тое, чым харчавацца, бо разам з ежай у арганізм трапляе безліч не самых карысных рэчываў. 

Таццяна Ерафеева раіць адмовіцца ад трох прадуктаў, якія прыносяць найбольш шкоды арганізму: фаст-фуду, кандытарскіх вырабаў і каўбас.

«Па магчымасці пазбягайце набываць гатовую ежу. Стравы павінны быць прыгатаваныя вамі, а не недзе ў кулінарыях», — адзначае спецыяліст.

А вось каб дапамагчы арганізму ачысціцца ад розных таксінаў, варта піць больш вады і ўжываць больш прадуктаў, багатых на клятчатку. Гэта пектыны, якія ўтрымліваюцца ў яблыках, вотруб’е, суцэльназбожжавыя кашы (тая ж аўсянка, напрыклад).

Як дапамагчы арганізму засцерагчыся ад таксінаў?

Вада. Сярэдняй нормай лічыцца ўжыванне 30 мілілітраў вады ў суткі на кілаграм вагі. Выходзіць, у дзень неабходна выпіваць 1,5-2 літры вады.

«А вось чай ці кава для ачысткі арганізма карысці не маюць. Наадварот, яны блакуюць шляхі для карысных рэчываў. Нездарма ж таблеткі нельга запіваць чаем ці кавай», — зазначае Таццяна Ерафеева.

Спорт. Каб не даць таксінам ніводнага шанцу, спортам займацца трэба абавязкова.

«Каб абмен рэчываў быў актыўны, неабходна тры разы на тыдзень займацца аэробнымі нагрузкамі: бегам, плаваннем, яздой на ровары. Каб працавала сэрца і праз пот таксама ішло ачышчэнне арганізма».

Лазня. Завядзіце сабе за правіла наведваць лазню раз на тыдзень (калі здароўе дазваляе).

«Хачу дадаць важную рэмарку, што душ трэба прымаць двойчы на дзень. Купіце сабе таксама жорсткую мачалку і як след два разы на тыдзень праходзьце ёй па скуры», — акцэнтуе доктарка.

Сон. «У сне таксама ідзе ачышчэнне арганізму. Таксіны, што выходзяць праз скуру, застаюцца на нашай начной бялізне. Таму неабходна мяняць яе штодзень. У ідэале, і пасцельную бялізну таксама, але зразумела, што гэта маларэальна. Таму пастарайцеся мяняць яе хаця б раз на тыдзень».

Сонца. «Не сакрэт, што ад сонца ў арганізме выпрацоўваецца вітамін Д. А гэта і падтрымка імунітэту, і прафілактыка анкалогіі, ды і проста добры настрой. Таму часцей бывайце на сонейку, не сядзіце ўсё лета ў офісе. Але прамых сонечных промняў сцеражыцеся».

Арганізм, вядома, сам падказвае, што з ім не ўсё ў норме, калі ўзнікаюць праблемы. Але як зразумець, што так пра сябе дае ведаць забруджанасць таксінамі, а не больш сур’ёзнае захворванне?

«Сімптомы сапраўды могуць быць абсалютна аднолькавымі з сімптомамі канкрэтнага захворвання. Калі чалавек санлівы, стомлены, калі ў яго баліць галава, няма настрою, калі ён адчувае млявасць — гэта прыкметы таго, што, магчыма, у арганізме знаходзіцца небяспечная колькасць таксінаў», — кажа Таццяна Ерафеева і адзначае, што ў любым разе варта прайсці медыцынскае абследаванне і пераканацца ў гэтым.

Таму райцеся з дактарамі і беражыце сябе!

Каментары23

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара5

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?5

Трамп пра Расію і Украіну: Няважна, што яны гавораць. Усе займаюцца пазёрствам9

Вудзі Ален: Развязаная Пуціным вайна жахлівая, але гэта не падстава спыняць творчыя дыскусіі3

Кейс Котава зноў актуалізаваў пытанне, куды небяспечна ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу3

Беларусы гадамі надурвалі кітайцаў з курынымі лапкамі. Але скончылася гэта кепска13

Тэйлар Свіфт заручылася з зоркай амерыканскага футбола

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала15

Возеру ў Мядзельскім раёне вылазіць бокам папулярнасць у адпачывальнікаў. На яго просяць не ездзіць1

Былы гандбаліст Рутэнка расказаў, як катаецца па Еўропе нягледзячы на санкцыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара5

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць