Навука і тэхналогіі99

У ЗША дазволілі выкладваць у інтэрнет чарцяжы для 3D-друку зброі ФОТА

Скрыншот відэа Defense Distributed

Суд у ЗША адхіліў пазоў праваабарончых арганізацый, якія патрабавалі заблакаваць рашэнне адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа дазволіць публікаваць у інтэрнэце чарцяжы для стварэння зброі з дапамогай 3D-прынтараў. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на CNN.

У чэрвені гэтага года ўлады ЗША дазволілі амерыканскай кампаніі Defense Distributed размяшчаць у інтэрнэце чарцяжы зброі, якую можна «надрукаваць» з пластмасы на 3D-прынтары. Гэта адбылося праз пяць гадоў пасля таго, як адміністрацыя экс-прэзідэнта ЗША Барака Абамы забараніла фірме публікаваць падобныя схемы.

З дапамогай такіх схем кожны можа зрабіць такую зброю з дапамогай тэхналогіі 3D-друку, стварыўшы неабходныя для гэтага пластмасавыя дэталі.

Скрыншот відэа Defense Distributed

У 2015 годзе заснавальнік кампаніі Кодзі Уілсан падаў у суд, заявіўшы, што забарона парушае яго канстытуцыйныя правы. Ён сказаў, што на той моманту, калі ўлады ЗША ў 2013 годзе запатрабавалі выдаліць чарцяжы з сайта кампаніі, іх ужо спампавалі больш за 400 тыс. разоў.

Праз тры гады адміністрацыя Трампа урэгулявала судовыя прэтэнзіі Defense Distributed і дазволіла кампаніі размясціць чарцяжы ў інтэрнэце. Па словах Уілсана, яго фірма плануе зрабіць гэта да 1 жніўня.

Праваабаронцы падалі іск у суд у Осціне (штат Тэхас) з патрабаваннем адмяніць скасаванне забароны. Яны сцвярджалі, што размяшчэнне схем «нанясе непапраўныя страты нацыянальнай бяспецы ЗША». Як адзначае CNN, суд адхіліў хадайніцтва праваабаронцаў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?18

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах13

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць24

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

У Лодзі невядомы напаў на беларуску, якая ўваходзіла ў пад’езд дома3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць