Улада5858

Шпацыр невыязных

Анатоль Лябедзька, Юры Карэтнікаў, Павал Кур'яновіч, Зьміцер Дашкевіч перадалі сёньня пэтыцыю ў МУС, генпракуратуру і пасольства Францыі наконт сьпісу невыязных.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, сябра Партыі БНФ Юры Карэтнікаў, сябра ініцыятывы "Эўрапейская Беларусь" Павал Кур'яновіч, лідэр незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Зьміцер Дашкевіч прыйшлі сёньня да будынку Міністэрства ўнутраных спраў (вул. Гарадзкі вал),

каб падаць пэтыцыю наконт г.зв. сьпісу невыязных (зварот да міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава, генпракурора Васілевіча, а таксама вярхоўнага камісара ЭС па пытаньнях замежнай палітыкі Хаўера Саляны), паколькі, паводле ўдзельнікаў акцыі, канстытуцыя гарантуе свабодны выезд з краіны.

Яны паначалілі на сябе шыльды "Палітневыязны №1", "Палітневыязны №2", "Палітневыязны №3", "Палітневыязны №4".

Але ў будынак МУС іх не пусьцілі. Міліцыянты проста выштурхнулі іх з ганку.

Тады дзеячы апазыцыі, а атачэньні міліцыянтаў, дайшлі да будынку Генпракуратуры, што на вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Пасьля доўгай штурханіны зь міліцыянтамі, якія паводзілі сябе досыць жорстка, Лябедзьку і Дашкевічу ўдалося прарвацца ў будынак.

Зараз каля будынку пракуратуры стаіць ачапленьне з 20 чалавек у цывільным.

11:19 Лябедзька і Дашкевіч перадалі зварот намесьніку начальніка аддзела па працы з грамадзянамі Міхаілу Вавуле. Той паабяцаў даць адказ цягам двух тыдняў.

Цяпер усе ідуць да будынка пасольства Францыі, каб таксама перадаць зварот, паколькі Францыя старшынюе цяпер у ЭС.

Спэцназ і людзі ў цывільным ужо не суправаджаюць удзельнікаў акцыі.

11:28 Зварот перадалі, вяртаюцца да будынку МУС.

11:40 Не дайшлі некалькі мэтраў, спынілі ля будынку ўпраўленьня па кадрах. Пусьцілі ў будынак МУС аднаго Карэтнікава. Карэтнікаў перадаў пэтыцыю ў МУС.

11:43 Зноў патасоўка з Дашкевічам.

11:48 Нікога не затрымалі.

Каментары58

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць