Грамадства6060

Фядыніч: Юлія Юхнавец атрымала пратакол за аб'яву пра інтым-масаж, дык мы дапамаглі са штрафам

Падчас першага судовага пасяджэння па «справе прафсаюзаў» сведка Юлія Юхнавец прызналася, што супрацоўнічала з КДБ, калі працавала ў РЭП сакратаркай.

Юлія Юхнавец. Фота з Інстаграма.

У сваіх паказаннях 22-гадовая дзяўчына адзначыла: яна неаднаразова ездзіла ў Вільню, дзе Фядынічу і Комліку нібыта перадавалі грошы для правозу праз мяжу ў Беларусь. Паводле яе слоў, аднойчы яна пералічыла суму ў канверце і сфатаграфавала купюры. На пытанне пракурора навошта, Юхнавец сказала, што зрабіла гэта «з асабістай цікаўнасці», але потым дадала, што супрацоўнічала з Камітэтам дзяржбяспекі ў якасці агента з 2015 года. Акрамя таго, Юхнавец атрымлівала ад КДБ узнагароджанне.

Такое прызнанне былой сакратаркі прысутныя ў судовай залі сустрэлі воклічам «Ганьба!». Пасля яна сышла і адмовілася ад каментароў журналістам. Пазней belsat.eu паспрабаваў звязацца з Юліяй праз сацыяльныя сеткі, але і там яна катэгарычна адмовілася ад інтэрв’ю. На наступны дзень, 31 ліпеня, Юхнавец з'явілася ў судзе да пачатку пасяджэння. Пабачыўшы інтарэс прэсы да сябе, дзяўчына хутка збегла.

«Магчыма, яна прыходзіла ў другі раз, каб змяніць паказанні або нешта дадаць…» — мяркуе Генадзь Фядыніч.

У размове з belsat.eu прафсаюзны лідар адзначыў, што і раней здагадаўся пра супрацу Юхнавец з КДБ.

«Падазрэнне ўзнікла ў мяне 2 жніўня мінулага году (пасля вобшуку ў офісе РЭП, — рэд.). Там у мяне была хованка, куды я клаў усё запар: нейкія дыскі, проста інфармацыю. Раней я казаў сакратарцы: пра гэта ведаю толькі я і яна. Але гэтую хованку ўскрылі першай пры ператрусе, адразу, як прыйшлі. Нічога асаблівага там не было, але я вымушаны быў рабіць такія праверкі людзям», — сказаў Фядыніч.

Паводле слоў прафсаюзнага лідара, Менскі дзяржаўны каледж электронікі быў на прафуліку РЭП. Калі ён пачаў шукаць сакратара, то яму ў каледжы параілі Юхнавец як спакойную працавітую дзяўчыну. У 2014 годзе ёй было 18.

На думку Фядыніча, Юхнавец завербавалі прыкладна праз год пасля працаўладкавання ў прафсаюз.

«Яна рознымі справамі займалася раней… Скончыла нейкія курсы масажу, любіла хадзіць танчыць у начных клубах ля шастоў. Калі Юля ад нас ужо сышла, адзін раз прыехала і паскардзілася, што яе затрымлівалі і далі штраф па адміністратыўнай справе. Як высветлілася, яна з сяброўкай выклала ў інтэрнэце аб'яву, падаецца, пра інтым-масаж. Ну праваахоўнікі па іх і прыехалі, склалі пратакол, асудзілі. Я сам бачыў гэтую пастанову. Шчыра скажу, мы ёй па-чалавечы дапамаглі са штрафам, бо яна вельмі не хацела, каб бацькі даведаліся», — узгадвае Фядыніч.

На судзе Фядыніч запытаўся ў Юхнавец, ці не звязаная гісторыя са штрафам з вербаваннем КДБ — тая адказала адмоўна.

Цяпер усе профілі Юхнавец у сацсетках выдаленыя, па мабільным тэлефоне яна таксама не адказвае.

***

Суд па «справе прафсаюзаў» распачаўся 30 ліпеня. Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка вінавацяць ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкулу — да 7 гадоў пазбаўлення волі. Следчыя абвінавачваюць прафсаюзных дзеячаў у тым, што яны мелі рахунак у Літве і ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы. Паводле разліку КДК, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

Каментары60

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць