Улада

Сяргей Ляшкевіч віны не прызнаў

Беларускі актывіст з малой радзімы Мілінкевіча асуджаны на 5 месяцаў за падрыхтоўку рэвалюцыі, але можа быць выпушчаны ўмоўна-датэрмінова проста цяпер.

Беларускі актывіст з малой радзімы Мілінкевіча асуджаны на 5 месяцаў за падрыхтоўку рэвалюцыі, але можа быць выпушчаны ўмоўна-датэрмінова проста цяпер.

Актывіст нацыянальнага руху з Шчучына Сяргей Ляшкевіч асуджаны паводле ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэксу РБ («Навучаньне альбо іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспардках, а таксама фінансаваньне альбо іншае матэрыяльнае забесьпячэньне такіх дзеяньняў»). Пракурор патрабаваў для былога сябры ініцыятыўнай групы Мілінкевіча 6 месяцаў зьняволеньня. Судзьдзя прызнаў віну даказанай і даў пяць.

Аляксандар Мілінкевіч з маці Сяргея Ляшкевіча.

Суд над Сяргеем Ляшкевічам быў адкрыты, і першае паседжаньне 25 траўня адбывалася ў прысутнасьці вялікай колькасьці паплечнікаў і сяброў Сяргея. Падтрымаць свайго земляка прыехаў і Аляксандар Мілінкевіч, які назваў працэс замоўленым і палітычным.

Галоўны сьведка абвінавачаньня - тройчы судзімы Аляксандар Бурдзей.
Абвінавачаньне грунтавалася на сьведчаньнях неаднаразова асуджанага грамадзяніна Аляксандра Бурдзея. Гэта яго нібыта вэрбаваў Ляшкевіч. У часе паседжаньня дэманстравалі фільм Юр’я Хашчавацкага «Звычайны прэзыдэнт» і зборнік відэакліпаў «Незвычайны канцэрт», з дапамогай якіх Ляшкевіч «навучаў тэрарызму» Бурдзея і іншых фігурантаў справы.

Сьведка Валер Шкурко нібыта прысутнічаў пры размове, у часе якой Бурдзея схілялі да ўдзелу ў масавых акцыях.

Трэці сьведка, нехта Навагран, на суд не зьявіўся, матывуючы гэта страхам фізычнай расправы. Анкетныя зьвесткі Наваграна былі зьмененыя ў мэтах ягонай бясьпекі. Яго сьведчаньні, зробленыя падчас сьледчых мерапрыемстваў, зачыталі ў судзе. Зь іх вынікае, што Сяргей Ляшкевіч і яго паплечнікі вялі антыдзяржаўную дзейнасьць і яшчэ ў лістападзе мінулага году схілялі яго да ўдзелу ў масавых акцыях.

Аргумэнты, прапанаваныя адвакатамі Сяргея Ляшкевіча, суд не ўлічыў.

«Сяргей Ляшкевіч трымаецца добра, нават па-філязофску», – заўважыў ягоны адвакат Андрэй Шчапяткоў. Віны не прызнаў і ў заключным слове папрасіў суд вынесьці справядлівае рашэньне.

Паводле словаў адваката, згодна з заканадаўствам Сяргей мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне па адбыцьці паловы тэрміну зьняволеньня: «Усё залежыць ад яго самога: ці захоча ён абскарджваць рашэньне суду, ці не. Палову ж тэрміну ён ужо адбыў і мае шанцы быць вызваленым ужо цяпер».

Сямён Печанко

Фота Юліі Дарашкевіч

Стась Пачобут

    ваша ўлада — наша каменьне

    вашы грошы — наша сумленьне

    ваша здрада — наша любоў

    ваша шчасьце — наша кроў

    ваш тэлевізар — нашы улёткі

    вашы турмы — наша воля

    вашы кулі — наша доля

    ваш презыдэнт — наш народ

    і вашы сэксоты — у наш карагод

    ваш тэлевізар — нашы улёткі

    вашы прагнозы — наша надзея

    вашы занозы — у нашым целе

    ваш сон — нашы Курапаты

    і вашы лакеі шукаюць лапаты

© deviation

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць