Свет33

У Крыме прайшлі новыя ператрусы ў крымскіх татараў, затрыманыя некалькі чалавек

Рух «Крымская салідарнасьць» і праект «Крым.Реалии» паведамілі пра некалькі ператрусаў у дамах крымскіх татараў, якія адбыліся раніцай 4 верасьня.

Марлен Мустафаеў

У мікрараёне Каменка пад Сімфэропалем ператрус адбыўся ў хаце актывіста Марлена Мустафаева. Пасьля ператрусу Мустафаева адвезьлі ў аддзяленьне паліцыі. Паводле інфармацыі жонкі затрыманага, супраць Мустафаева завялі справу паводле артыкулу 282 ч. 1 расейскага крымінальнага кодэксу (распальваньне нянавісьці альбо варожасьці, прыніжэньне чалавечай годнасьці).

Расейскія сілавікі не камэнтуюць ператрус, а адвакат Мустафаева Эдэм Семедляеў паведаміў, што яго не пускаюць да падабароннага.

У лютым 2017 году ў доме Мустафаева праходзіў ператрус па справе аб дэманстрацыі «экстрэмісцкай сімволікі». Сілавікі канфіскавалі ў Мустафаева кампутарную тэхніку і некалькі кніг. Пазьней Мустафаева арыштавалі на 11 сутак, абвінаваціўшы ў дэманстрацыі экстрэмісцкай сымболікі.

Зарэма Куламетава

У Старым Крыме раніцай 4 верасьня ператрус адбыўся ў хаце Зарэмы Куламетавой. Паводле дадзеных «Крымскай салідарнасьці», сілавікі затрымалі мужа Зарэмы Зэкія Куламетава і дачку Рыяну Куламетаву: тыя ўступілі ў спрэчку зь сілавікамі. Рыяна Куламетава паведаміла «Крым.Реалии», што расейскія сілавікі павезьлі яе маці ў невядомым кірунку.

Паводле дадзеных «Крымскай салідарнасьці», пасяджэньне па адміністрацыйным правапарушэньні Зарэмы і Рыяны Куламетавых адбудзецца ў Кіраўскім раённым судзе ў пасёлку Кіраўскае ўдзень 4 верасьня.

У лютым 2018 году Зарэму Куламетову выклікалі ў аддзяленьне паліцыі. Паліцыянты заявілі, што Куламетава абражала і пагражала жыцьцю і здароўю намесьніка начальніка расейскай паліцыі па Кіраўскім раёне Андрэю Рагожыну у дзень затрыманьня яе сына Гірэя Куламетава. У красавіку 2018 году Кіраўскі раённы суд прызнаў Куламетаву вінаватай у публічнай абразе паліцэйскага і пакараў яе 250 гадзінамі абавязковых грамадзкіх работ і штрафам 20 тысяч расейскіх рублёў (каля 600 беларускіх).

Абдулах Якубаў

У Старым Крыме ператрус таксама адбыўся ў хаце крымскататарского актывіста Абдулаха Якубава. У яго канфіскавалі ноўтбук, які належаў яму асабіста, але сам Якубаў пакуль ён не затрыманы. Ператрус, паводле яго, праходзіў паўтары гадзіны, сілавікі «былі ветлівыя, асаблівага гармідару ў хаце не зрабілі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця27

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Усе навіны →
Усе навіны

Карпаў Ціханоўскаму: Давайце для пачатку пазнаёмімся, а пасля ўжо пасварымся15

Зайцы з вялікімі морквамі і чырвона-зялёны ветразь. У Смаргоні прайшоў конкурс «Плаванне на чым папала» ШМАТ ФОТА7

Невядомыя стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і збіраюць інфармацыю7

Праўладнай блогерцы Анджалішы зрабілі прапанову рукі і сэрца ў Дзень Незалежнасці13

Прайшлі вобшукі ў былога міністра абароны Украіны Рэзнікава4

Праверка «БайХэлпа» выявіла ўцечку даных20

«Засталася трывога, якая не адпускае нават ноччу». Былы палітвязень Сяргей Шэлег просіць аб дапамозе7

У Замбіі звар'яцелая сланіха забіла дзвюх турыстак3

Беларус узяў крэдыт «На родныя тавары», каб купіць матацыкл «Мінск». Той аказаўся кітайскім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця27

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць