Грамадства1919

Лукашэнка падпісаў указ: купіць кінутую хату ці пляц стане прасцей

Новыя меры для вырашэння праблемы кінутых і старых дамоў прыняты ў Беларусі. Адпаведны ўказ №357 «Аб пустых і старых дамах» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 верасня, паведамляе БЕЛТА.

Вёска Вугляны Камянецкага раёна. 

У беларускіх вёсках больш за 30 тыс. дамоў прызнаныя струхнелымі і звыш за 10 тыс. — кінутымі. Ці з'явяцца на гэтых надзелах гаспадары? Вырашэнню гэтага пытання будзе спрыяць новы ўказ.

Цяпер скароцяцца выдаткі пры продажы гэтай нерухомасці, паменшыцца папяровы дакументаабарот, распавялі БЕЛТА ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

Прамы продаж

Новы ўказ распаўсюджвае сваё дзеянне на ўсю тэрыторыю Беларусі, а не толькі на сельскую мясцовасць, як гэта прадугледжваў папярэдні ўказ №100, які страціў сілу. Прапановы па продажы аб'ектаў будуць публікавацца на сайтах мясцовых выканкамаў.

Калі на працягу 30 дзён заяву на куплю падасць толькі адзін чалавек, з ім будзе заключаны дагавор куплі-продажу. Пры паступленні некалькіх заяў прадугледжана правядзенне аўкцыёну.

Пры гэтым магчымасць прамога продажу ўводзіцца на ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем абласных цэнтраў і Мінска.

Зямельны надзел у абмен на знос

Упершыню ў грамадзян з'явілася магчымасць атрымаць зямельны надзел, не выкупляючы кінуты або трухлявы дом, на якім ён стаіць. Але гэта пры ўмове самастойнага зносу такога дома альбо фінансавання такіх прац.

Участак можна атрымаць без правядзення аўкцыёну на ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем абласных цэнтраў. У такіх гарадах ўчасткі могуць быць набыты без аўкцыёну толькі грамадзянамі, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, у Мінску — толькі шматдзетнымі сем'ямі, якія стаяць на ўліку.

У якім выпадку дом прызнаецца кінутым або трухлявым

Спецыяльныя камісіі пры мясцовых выканкамах будуць двойчы ў год аглядаць нерухомасць.

Не будуць прызнавацца кінутымі дамы, у якіх асобы, якія маюць права валодання і карыстання імі, пражывалі на працягу апошніх трох гадоў хоць бы адзін дзень. Пустуючыя дамы будуць вызначаць камісіі пры візуальным аглядзе. Будзе таксама правярацца наяўнасць аплаты камунальных плацяжоў, расходу электраэнергіі.

Паводле новага заканадаўства, камісіі будуць працаваць толькі з аварыйнымі і блізкімі да абвальвання дамамі.

Мінімальныя тэрміны аднаўлення або зносу дамоў падаўжаюцца да года. Пры гэтым калі ва ўласніка былі паважлівыя прычыны, якія перашкаджалі аднавіць аварыйны дом, то пра іх можна паведаміць у выканкам, і гэты тэрмін можа быць працягнуты.

Абарона інтарэсаў уласнікаў

У новым указе прапісаны механізм магчымага вяртання ўласніку пустога трухлявага жылога дома, ужо перададзенага ў камунальную ўласнасць, або выплаты грошай, выручаных ад продажу дома.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліста з Радашковічаў кінулі ў калонію — дачапіліся да каментаў2

Вулічны артыст атрымаў 50% апёкаў падчас фаер-шоу ў Пецярбургу. На яго выліла газу п'яная глядачка7

«Такі страшэнны гук быў, я ажно падскочыла». Што зараз адбываецца ў Гомелі, дзе быў разбураны пад'езд2

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна31

Войска Расіі ўдарыла па партовай інфраструктуры Адэскай вобласці: 7 загінулых, 15 параненых

«Гэта не пачатак вайны — гэта абвяшчэнне пра помсту». ЗША нанеслі ўдары па цэлях «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі2

Ці можна насіць адны і тыя ж шкарпэткі некалькі дзён? Мікрабіёлагі даюць адназначны адказ11

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА9

У Кіеве дэмантуюць помнік Міхаілу Булгакаву ў цэнтры горада118

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць