Культура2222

Энтузіясты ствараюць гукавую мапу гаворак Беларусі — далучыцца можа кожны

«У Еўропе прынята шанаваць не толькі нацыянальныя мовы, але і іх лакальныя разнавіднасці. У Польшчы на дыялектах выходзяць перыядычныя выданні, у Нямеччыне мясцовыя словы называюць гандлёвыя маркі, у Велікабрытаніі ёсць мапа акцэнтаў усіх куткоў краіны. Беларусь на дыялекты не бяднейшая, і нам трэба вучыцца гэта ўсведамляць. Рабіць гэта найпрасцей, калі ўсё багацце — проста перад вачыма, — піша на сайце natatnik.by Іна Хоміч, ініцыятарка стварэння гукавой мапы гаворак Беларусі. 

Першыя запісы, змешчаныя на мапе, ахопліваюць пакуль толькі Берасцейшчыну, бо паходзяць з уласных архіваў ініцыятараў. Але дапаўняць яе можа кожны, для гэтага на сайце створаная магчымасць даслаць свой аўдыёзапіс.

«Акрамя чыста адукацыйнага значэння, гукавая мапа, мы спадзяемся, будзе месць яшчэ і навуковае, — пэўная Іна Хоміч. — Якасныя запісы з правільна занатаванымі дадзенымі могуць дапамагчы ў працы лінгвістам, этнографам, культуролагам. Таму што мы зафіксуем не проста гукі, але і сэнсы: інфармацыю этнаграфічнага, гістарычнага, культурнага і сацыяльнага значэння.

Рэспандэнтамі не абавязкова павінны быць спевакі, народныя майстры або начальнікі сельсаветаў. Ваша родная бабуля з хутара на два чалавекі не менш значная крыніца для мапы. І яе аповед пра заляцанні вашага дзеда таксама каштоўны. Ці нават проста апісанне рэцэпту, па якім яна вось цяпер, на ваш прыезд, гатуе аладкі».

Інфармацыю пра фармат і пашпартныя дадзеныя запісу можна прачытаць непасрэдна на старонцы мапы.

Каментары22

Цяпер чытаюць

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку62

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Усе навіны →
Усе навіны

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса5

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад21

У Шуміліне маці сама далучыла 16‑гадовую дачку да прастытуцыі9

Прыбіральшчыцы ў школе не працягнулі кантракт — яна адсудзіла 10 заробкаў1

«Пяты год жыву ў Польшчы, і ні разу не сутыкнуўся са «спердаляй» — штодня я тут бачу іншае»33

У Фаніпалі запусцяць вытворчасць віскі па шатландскай тэхналогіі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі18

У Празе судзяць футбольнага фаната за замах на забойства беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку62

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць