Улада3434

Канапацкая — адзіны дэпутат, які прагаласаваў супраць Румаса. Яна патлумачыла, чаму

5 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў 105 са 106 дэпутатаў падтрымалі ў таемным галасаванні кандыдатуру Сяргея Румаса на пасаду прэм’ер-міністра. Супраць прагаласаваў толькі адзін дэпутат.

Высветлілася, што гэта была Ганна Канапацкая. Яна патлумачыла «Нашай Ніве» сваю пазіцыю.

«Я разумею, што прэм’ер патрэбен. Можа быць, Румас і не самы горшы варыянт, але трэба неяк больш адказна падыходзіць да выбару кандыдатуры і не парушаць Канстытуцыю.

Я галасавала супраць, бо, па-першае, быў парушаны парадак унясення кандыдатуры прэм’ера. Па-другое, Румас гаворыць правільна, але дзеянні паказваюць, што нічога не зменіцца. Радыкальных дзеянняў з яго боку не будзе. Ён не гатовы спрачацца з Лукашэнкам, — паведаміла Ганна Канапацкая. — Ну і словы, як звычайна, разыдуцца са справамі. Румас кажа, што бюджэт будзе накіраваны на сацыяльныя пытанні, а не на падтрымку стратных прадпрыемстваў — і тут жа пагаджаецца з указам нумар 399 пра дзяржаўную падтрымку сельгаспрадпрыемстваў. А слова «лібералізацыя» ў яго выступе ўвогуле не прагучала».

 

Каментары34

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму8

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта3

Намеснік генеральнага пракурора: Выйшлі на свабоду — гэта з'ява часовая15

На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку3

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт42

Былому міністру Брыло інкрымінуюць хабар паўтара мільёна даляраў5

У Расіі памёр мастак, зняволены за ўлёткі «Пуціняку на гіляку»1

У Вашынгтоне пачалося першае пасяджэнне трампаўскай «Рады міру»7

Спецпрадстаўнік Пуціна пацвердзіў, што Расія прапануе ЗША за зняцце санкцый здзелку коштам у трыльёны даляраў14

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму8

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць