Меркаванні22

Начныя забавы: Перлін, прэс-служба Мінадукацыі і нямецкія паралелі

Піша Антон Лявіцкі. 

У лістападзе і снежні 1963-га часопіс «Полымя», рэдагаваны Максімам Танкам (заходнікам і дэмакратам — як яго адмоўна ацаніў Машэраў, гл. збор твораў Танка, т. 10, с. 128), апублікаваў раман Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды». Налета раман выйшаў асобнай кніжкай, але істотна падпраўлены цэнзурай.

Сярод усіх «паляпшэнняў» быў пераназваны эпілог. «Крылы. Голас свабоды» сталі «Ноччу напрадвесні».

* * *

Нямеччыне цяпер медыя ледзь не штодня развітваюцца з Ангелай Меркель. Калі 25 верасня блізкі паплечнік Меркель прайграў выбары старшыні фракцыі ХДС/ХСС (уявіце канкурэнтныя выбары ў нашай палаце), яна прызнала паражэнне. Хаё Шумахер, журналіст і аўтар кнігі «12 прыказанняў улады. Сакрэты поспеху Ангелы Меркель», так пракаментаваў гэта: даўней канцлерка рэагавала на такія паражэнні хітрэй, умела выкруціцца, пракаментаваць у духу «дэмакратыя — гэта свабодная гульня сіл».

Свабодная гульня сіл?

Чаму «Макаёнка, 9» выходзіць такім, якім выходзіць? Трэба аддаць належнае смеласці стваральнікаў праграмы: пераадолець комплексы беларускай «стабільнасці», наважыцца прапанаваць скептычнай аўдыторыі нешта асуджанае на крытыку. Але і прыкра бачыць, як путы стабільнасці і посткаланіяльнай другаснасці структуруюць тканіну штодзённасці нават у такой бяскрыўднай быццам бы сферы, як індустрыя забаў.

Скора чарговы юбілей — 25 гадоў, — як Беларусь адцуралася ад ідэі, што свабодная гульня сілаў і ёсць даданай вартасцю калектыву, што менавіта яна забяспечвае здольнасць да будучыні. У выніку ў Беларусі не засталося нічога — ані свабоды, ані гульні, ані сілаў.

Ясна, што на Макаёнка, 9 адбудзецца мала. Хоць, магчыма, адбудзецца трохі больш, чым дагэтуль. З’яўляюцца ж рэкламныя артыкулы пра «Майстэрню перакладчыка» ў «Комсомольской правде», а Вірджынія Вульф выходзіць у «Маладосці».

Можа, пра «Нашу гісторыю» раскажуць у наступным выпуску Макаёнка, 9? Ды не, не раскажуць. Дый не толькі пра «Нашу гісторыю». Не раскажуць пра «Амерыканку», пра канферэнцыю часопіса «Ідэя», пра браслаўскую «Кавярню». Здаецца, нават пра «Имена» і ўрбаністычны форум там не раскажуць.

Як уяўляюць сабе свабодную гульню сіл некаторыя ў Беларусі, можна пабачыць у нядаўняй рэцэнзіі на «Нашу гісторыю» аўтарства Андрэя Лазуткіна, палітолага і супрацоўніка прэс-службы Міністэрства адукацыі.

Суцяшае, што з такімі выпадамі немагчыма спрачацца. Толькі думаеш, як яны падобныя — фінальныя фазы. Ці ў краіне вечнай мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі (Беларусь), ці ў краіне індустрыі 4.0 (Нямеччына).

Вось што піша Матыяс Хайтман, калумніст нямецкага часопіса «Cicero», пра цяперашнюю нямецкую палітыку, пра такі доўгі сыход канцлеркі Меркель: «От не раўнуючы як і ў прыродзе: вечаровая чырвань не азначае, што неўзабаве развіднее. Наадварот, на нейкі час змрок згусціцца».

Гэты змрок у Нямеччыне — дэзарыентацыя нацыі, стомленай гадамі «палітыкі здаровага сэнсу ў залежнасці ад сітуацыі» (Філіп Манау), якую паслядоўна і безэмацыйна праводзіла Меркель. Цемра па-беларуску, у сваю чаргу, поўная адначасова і камічных, і пагрозлівых (бо і хіжых, і самазакаханых) зданяў.

Абрысы гэтых зданяў праступаюць у артыкуле Лазуткіна: штампы пра гранты, няздольнасць вырвацца з расійскага кантэксту, блазнаванне і аналітычная безадказнасць. Як кажа нямецкая прымаўка, хто твой цырульнік па прафесіі? І не памагае тут некаторая змястоўнасць вываду. Лазуткін кажа, пераклаўшы на прыстойную мову, пра немінучы выбар паміж маралізмам і рынкам. Гэты выбар сапраўды даўно наспеў у беларускай культуры.

Вось жа, адначасовасць згушчэння цемры, мабілізацыі цемрашальства ў Беларусі і Нямеччыне — гэта па-свойму добры знак. Ён паказвае на структурныя падабенствы грамадстваў позняга капіталізму — насуперак таму, што робіцца на паверхні з’яў. Насуперак падручніку ідэалогіі.

Непасрэдная жыццёвасць (Юлія Канэ цытуе Гегеля) можа быць замаруджаная намаганнем «моцнай дзяржавы». Але і дзяржава не здолее спыніць плынь часу.

* * *

Маючы ў спісе ўлюбёных кніг «Птушкі і гнёзды» Брыля, важна выбраць версію. З розніцай у эпілогу: пра голас свабоды або пра ноч напрадвесні.

Што адчуваў ён, Брыль, на парозе новае доўгае ночы? Напоўніўшы раман нямецкімі прымаўкамі і антысталінізмам і паспеўшы гэта нават надрукаваць, неўзабаве ён мусіў пачаць стрымліваць сябе.

Ноч напрадвесні, га? Беларусь-2018 як late night show.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць