Улада4949

Фонтанка: Расія — імперская краіна. І беларускае пытанне ёй прыйдзецца рана ці позна вырашаць

Новы артыкул старшыні Канстытуцыйнага суда Расіі Валерыя Зоркіна ў «Расійскай газеце» пра неабходнасць зменаў у расійскай канстытуцыі выклікаў бурную рэакцыю ў расійскім грамадстве. Пецярбургскае выданне «Фонтанка» адзначае, што пытанне змянення расійскай канстытуцыі звязана з так званай «Праблемай-2024», бо цяперашняя расійская канстытуцыя не дае магчымасці Уладзіміру Пуціну заставацца прэзідэнтам Расіі пасля 2024 года. А сыходзіць са сваёй пасады ён, здаецца, не збіраецца. І адзін з варыянтаў вырашэння «Праблемы-2024» — стварэнне на базе саюза Беларусі і Расіі новай дзяржавы, прэзідэнтам якой мог бы стаць Пуцін.

Фота: kremlin.ru.

«Фонтанка» адзначае, што любы расійскі самадзержац ніколі ў адстаўку не падаваў. Было адно шчаслівае выключэнне — Барыс Ельцын. Прыбраць абмежаванне па тэрмінах, вядома, тэарэтычна можна, але выхад гэта дрэнны. Літаральна фізічна адчуваецца сёння непапулярнасць такога кроку ў Расіі.

Найлепшае выйсце — гэта ўспомніць праект аб'яднання Расіі з Беларуссю, лічыць «Фонтанка». Гэта дасць магчымасць Пуціну кіраваць паводле новай канстытуцыі яшчэ гадоў 12 (да 2036 г.) альбо нават даўжэй, з іншага боку — Расія атрымлівае Крым-2. Расіяне забудуць пра цяжкае жыццё і шчыра парадуюцца вяртанню «спрадвечных зямель».

Паводле сцэнару «Фантанкі», Лукашэнку ў такой сітуацыі могуць паабяцаць пасаду віцэ-прэзідэнта з масай розных дабротаў і гарантый недатыкальнасці. Беларусь надзяляецца адмысловымі правамі і высокай ступенню самастойнасці. Лукашэнка працягвае выконваць функцыі прэзідэнта, але, натуральна, з абмежаванымі паўнамоцтвамі:

«Расія — імперская краіна. І беларускае пытанне ёй прыйдзецца рана ці позна вырашаць. Кінуць гэтую краіну рухацца памаленьку на Захад па меры змены пакаленняў — усё роўна што аддаць Крым Украіне. Так што расійскім кіраўнікам так ці інакш, але давядзецца неяк рэагаваць. Чаму б не сумясціць важнае з карысным: умацаваннем прэзідэнцкага самадзяржаўя?»

— піша «Фонтанка».

Чытайце таксама:

Уладзіслаў Іназемцаў: Для падтрымання патрыятычнага чаду Расіі трэба акупаваць цяпер цэлую краіну. І кандыдат тут толькі адзін

Росбалт: Адзіны шанец Пуціна застацца ва ўладзе і падняць свой рэйтынг — далучыць Беларусь

Каментары49

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі3

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

У жудаснай аварыі пад Рэчыцай загінулі дачка і ўнук. Цяпер у бальніцы памерла і сама жанчына

«Не дазволім ніводнай кроплі нафты пакінуць рэгіён». Іран пагразіў «спальваць» усе судны ў Армузскім праліве2

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны3

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі3

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць