Грамадства6262

Мінскаму святару забаранілі служыць, бо крытыкаваў паводзіны патрыярха Кірыла

Сьвятару Сьвята-Міхайлаўскага праваслаўнага прыходу ў Менску Аляксандру Шрамку было сёння забаронена служыць, піша «Радыё Свабода».

«Пакуль забарона вусная. Мы чакалі патрыярха ранкам, мяне паклікалі і сказалі, што я не магу ўжо служыць, што ёсьць забарона. Акалічнасьці, маўляў, будуць у аўторак. Таму чакаю. А там можа быць самае рознае: і тэмы розныя, і ўмовы», — сказаў айцец Шрамко ў камэнтары Свабодзе.

У другой палове дня сьвятар напісаў у сваім профілі:

«Проста ўсё прамысна супала, але не спэцыяльна. Ну ўявіце: атрымаць забарону на адкрыцьці і ў самой сьвятыні, якую называюць «сымбалем праваслаўнага адраджэньня».

Учора ўвечары Аляксандар Шрамко апублікаваў допіс са спасылкай на фотарэпартаж Радыё Свабода з сустрэчы маскоўскага патрыярха ў Менску. Сьвятар раскрытыкаваў паводзіны аховы і самога патрыярха:

«Вось цябе чакаюць не адну гадзіну на вуліцы. Цябе. Чакаюць. Яшчэ. Ня так шмат, як у былыя гады. Але ўсё ж нехта прыходзіць. Камусьці ты цікавы. Нават калі не пускаюць у сабор, куды ўваход толькі з пропускам. Яны прыйшлі і будуць увесь вечар стаяць на вуліцы, задавальняючыся трансьляцыяй на экране. Як быццам яны і так ня могуць нагледзецца такога на якім-небудзь «Саюзе». Чаму ня даць ім мінімальны жывы кантакт? Чаму трэба пад’яжджаць на машыне да самай брамы сабору і, выйшаўшы зь яе, нават не азірнуцца? Няўжо так цяжка выйсьці хаця б за 100 ці 50 мэтраў і прайсьці некалькі дзясяткаў крокаў, вітаючы і дабраслаўляючы народ? Сказаць некалькі цёплых словаў, камусьці паціснуць рукі? Бо проста ж… І выйгрыш атрымаеш несувымерны… Не разумею. Дажыў да пэнсіі і не разумею. Як быццам адмыслова… для патрыярха народу нібы і няма, затое для ахоўнікаў ён ёсьць — але толькі як крыніца патэнцыйнай небясьпекі. Можа проста… дэманстратыўная пагарда? Вельмі маляўнічыя здымкі ў гэтым рэпартажы».

Пазьней Шрамко напісаў, што зь ім гутарылі шмат людзей, у тым ліку ахова, бо «там менавіта патрыярх закрануты моцна». Ахове Кірыла не спадабалася, што Шрамко фатаграфаваў нумары аўтамабіля, на якім прыехаў патрыярх.

«Мне даказвалі, што гэта нармальна, што ў патрыярха столькі ахоўнікаў, што ўсюды так, і інакш нельга — маўляў, я ня ведаю, як рызыкуе патрыярх. Калі я сказаў, што наш мітрапаліт таксама прадстаяцель, але няма ніякай аховы, і пакуль нічога ня здарылася, то мне ў адказ сказалі нешта непаважлівае ў адрас мітрапаліта: маўляў, значыць, не заслужыў, нічога сабой не ўяўляе. Сказаў гэта адзін з вядомых усім прадстаўнікоў атачэньня патрыярха», — напісаў сьвятар.

Шрамка, які ўжо быў гатовы да нядзельнай службы, чакаючы патрыярха, не дапусьцілі да набажэнства. Паводле самога сьвятара, у аўторак яго чакаюць у эпархіяльным упраўленьні. Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар на гэты конт у Сынадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Каментары62

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць