Пентагон пацвердзіў планы адправіць на мяжу з Мексікай 5200 вайскоўцаў на фоне інфармацыі, што да амерыканскай мяжы рухаюцца ўжо два караваны мігрантаў — з Гандураса і Сальвадора.
«Да канца гэтага тыдня мы размесцім больш за 5200 салдат на паўднёва-заходняй мяжы. Гэта толькі пачатак аперацыі, мы працягнем мяняць колькасць вайскоўцаў», — заявіў камандуючы паўночнага камандавання ўзброеных сіл ЗША Тэрэнс О'Шонэсі.
Па словах генерала, у рамках аперацыі «Верны патрыёт» вайскоўцы адправяцца ў Тэхас, Арызону і Каліфорнію. У прымежных раёнах ўжо размешчаны больш за дзве тысячы вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ЗША.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней заявіў, што амерыканскія вайскоўцы гатовыя сустрэць «дрэнных хлопцаў», якія накіроўваюцца ў краіну ў складзе калоны мігрантаў.
А дзяржсакратар Майк Пампеа паабяцаў, што караван, які ідзе праз тэрыторыю Мексікі, ні пры якіх абставінах не пяройдзе мяжу з ЗША.
У цяперашні час мігранты знаходзяцца на адлегласці прыкладна 1500 км ад мяжы з ЗША. Яны не хаваюць, што накіроўваюцца ў ЗША, і заяўляюць, што бягуць ад гвалту і беднасці.
Дональд Трамп яшчэ да абрання прэзідэнтам выступаў супраць нелегальнай міграцыі, а заняўшы сваю пасаду, пачаў рэалізоўваць перадвыбарчыя абяцанні.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары