Меркаванні3636

Пасля забойства дзіцяці ў Лунінцы прыхільнікі і праціўнікі закона аб хатнім гвалце аднавілі дыскусію

Забойства 8-месячнай дзяўчынкі ў Лунінцы аднавіла дыскусію пра закон аб хатнім гвалце. Ці дапамог бы ён у гэтай сітуацыі?

Кастусь Шыталь піша ў сваім фэйсбуку:

У Лунінцы здарылася жахлівае злачынства. Жанчына піла гарэлку з нейкім знаёмым — а потым высветлілася, што нехта з іх зарэзаў 8-месячнае дзіця. Малой адрэзалі галаву.

І вось, наіўнякі кажуць, што дзяржава мусіла прадухіліць гэтае злачынства. Нейкім пэўна шостым пачуццём ці прароцкімі здольнасцямі ўчастковы мусіў даведацца, што дзіцю пагражае небяспека і забраць яго з сям'і.

А насамрэч, ніхто ніколі не ведае, што стрэліць у галаву п'янаму. Гэта бяда. Але гэтая смерць - на сумленні таго, хто забіў дзіця. І на сумленні маці, якая (калі яна не сама забіла) пачала п'янку ў кватэры.

Прыхільнікі таталітарных мераў у дачыненні да сем'яў цяпер пішуць, што калі б быў адпаведны закон, такой трагедыі не здарылася б.

А што дзяржава, што закон? Сям'я не належала да тых, якія п'юць запоямі. Гэта адна з сотняў тысяч беларускіх сем'яў, у якіх рэгулярна ўжываецца гарэлка. Ні ўчастковы, ні сацыяльныя службы не маглі здагадацца, што такое можа здарыцца, і не маглі прыняць прэвентыўныя меры.

Ніякая дзяржава, і ніякія таталітарысцкія захады з умяшаннем у сям'ю не змогуць гарантаваць бяспеку чалавеку. Я не кажу пра тыя выпадкі, калі бацькі п'юць беспрабудна, і дзеці ў іх галодныя і халодныя. У такіх выпадках існуючае заканадаўства дазваляе адбіраць дзяцей і змяшчаць у інтэрнаты, і гэта робіцца.

А калі пагроза для жыцця невідавочная - колькі дзяцей трэба адабраць «на ўсялякі выпадак», «кабы чего не вышло», каб прадухіліць адно забойства? Думаю, што прыйшлося б забіраць тысячы - бо ніхто ж ніколі не ведае, у якой патэнцыйна праблемнай сям'і здарыцца трагедыя.

Або, можа, забіраць з усіх сем'яў усіх дзяцей, і выхоўваць пад пільным вокам дзяржавы? Бо раптам іх дома нехта заб'е, ці паставіць сіняк, даўшы дзягай, ці, не дай Божа, па мяккім месцы плясне?

Добрымі намерамі выбрукаваная дарога да таталітарызму.

(Дарэчы, усе таталітарныя ідэалогіі паходзілі з імкнення да ўсеагульнага шчасця, якое мусіла забяспечыць дзяржава).

Дзмітрый Гурневіч мае супрацьлеглую пазіцыю:

Жахлівае здарэньне ў Лунінцы, дзе 8-месячную дзяўчынку абезгаловілі падчас п'янкі яе маці з сябрам (а гэта ж не адзіны выпадак) ня стане ніякім халодным душам для праціўнікаў закону аб супрацьдзеньні хатняму гвалту. Яны і далей будуць сьцвярджаць, што ўсе мэханізмы ў дзяржавы, каб прадухіліць гэта, былі і ёсьць. Калі нехта думае, што гэтыя забойствы, катаваньні і зьдзекі, зьнікнуць самі па сабе, то я жадаю яму добрага здароўя. Калі пра гэта талдычыць кожны дзень, мо нейкі мінімальны толк будзе. А так…

Сям'я была на ўліку як сацыяльна небясьпечная з-за алкаголю (які ў Беларусі можна купляць 24 гадзіны ў суткі), туды прыяжджала міліцыя. І ўсім было да лямпачкі. І гэта не таму, што сацыяльныя працаўнікі кепскія людзі. Яны па тэлеку чуюць, што біць дзяцей ок, што магчы купіць гарэлку 7/24 у краіне, дзе алкагалізм зашкальвае, таксама ок. Урэшце яны бачаць, што спыненая ў зародку спроба дыскусіі пра хатні гвалт таксама ок. Ім што, больш за ўсіх трэба?!

Каментары36

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200610

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць