Усяго патроху55

Брытанскія навукоўцы: Час, праведзены дзецьмі з гаджэтамі, не ўплывае на сон

pixabay.com

Паводле даследавання Оксфардскага ўніверсітэта, кожная гадзіна, якую дзіця праводзіць ля экрана гаджэта або тэлевізара, можа скарачаць яго сон ад 3 да 8 хвілін. На думку навукоўцаў, гэта занадта маленькая залежнасць, каб казаць пра сур'ёзны ўплыў экранаў на дзіцячы сон.

Навукоўцы Оксфардскага інстытута інтэрнэту прааналізавалі вынікі амерыканскага апытання 2016 года, у якім бацькі з розных штатаў ЗША адказвалі на пытанні пра сваіх дзяцей. Узрост іх дзяцей - ад шасці месяцаў да 17 гадоў. У апытанні змяшчаецца інфармацыя аб больш чым 50 тысячах амерыканскіх дзяцей і падлеткаў.

Бацькі адказвалі на пытанне, колькі іх дзеці праводзяць ля экранаў камп'ютараў, мабільных тэлефонаў і іншых гаджэтаў, а таксама дзяліліся інфармацыяй пра тое, колькі часу іх дзіця траціць на прагляд тэлевізара і відэагульняў.

Аказалася, што тыя дзеці, якія не карыстаюцца гаджэтамі, спяць толькі трохі даўжэй, чым тыя, хто праводзіць увесь час ля экрана.

Напрыклад, падлетак, які не карыстаўся гаджэтамі цэлы дзень, праспаў ноччу 8 гадзін 51 хвіліну. А той, хто пратырчаў восем гадзін перад экранам, спаў 8 гадзін 21 хвіліну.

Па словах аўтараў даследавання, бацькам, якія непакояцца за сон сваіх дзяцей, варта звярнуць увагу не на гаджэты, а на рэгулярнасць сну і зафіксаваць адзін і той ж час для абуджэння і засынання.

Гэта можа быць значна больш карысна для працягласці сну, чым забраць у дзіцяці смартфон.

Пры гэтым навукоўцы падкрэсліваюць, што гэтыя даследаванні могуць быць недакладныя, бо грунтуюцца на апытаннях бацькоў, якія могуць быць у чымсьці суб'ектыўныя.

Даследаванне Оксфардскага ўніверсітэта уступае ў супярэчнасць з папулярным сцвярджэннем, што гаджэты негатыўна ўплываюць на дзіцячы сон.

Амерыканская нацыянальная асацыяцыя сну рэкамендавала бацькам забараняць дзецям гуляць у гаджэты ў вячэрнія гадзіны, бо блакітнае святло экрана нібыта здольны затрымліваць выпрацоўку мелатаніну — гармона, што адказвае за сон. На думку экспертаў асацыяцыі, празмернае выкарыстанне гаджэтаў можа мець эфект «мініджэтлагу».

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя8

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве12

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў17

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію37

Спявачка IOWA выступіла ў дзіўным касцюме і абурыла праваслаўных4

Кампанія-выдавец «Свету танкаў» публікуе інфармацыю аб сваёй падтрымцы Узброеных сіл Расіі6

Літоўскі дэпутат: Няма ніякіх прыкмет таго, што Расія ці Беларусь могуць напасці на краіны НАТА ў 2025-м5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя8

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць