Грамадства5050

Памёр Аляксій II

5 снежня на 80‑ым годзе жыцця памёр патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II. Як паведамляюць расейскія СМІ, патрыярх памёр у сваёй рэзідэнцыі ў Перадзелкіне.

Аляксій II

5 снежня на 80‑ым годзе жыцця памёр патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II. Як паведамляюць расейскія СМІ, патрыярх памёр у сваёй рэзідэнцыі ў Перадзелкіне.

На пасадзе патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксій II знаходзіўся ад 1990 году. Апошні замежны візіт у кастрычніку сёлета Аляксій II здзейсніў у Мінск.

Восенню 2002 года Аляксій II у Астрахані перанёс цяжкі інсульт. На аднаўлення здароўя быў патрэбны цэлы год. Расійскія СМІ некалькі разоў перадавалі, што ў Патрыярха было дзве клінічныя смерці. Працяглы час ён лекаваўся ў адным з шпіталяў Швейцарыі.

Пры патрыярху Аляксію ІІ Расійская праваслаўная царква выйшла з савецкай няволі. Патрыярх належаў да памяркоўнай плыні і адмежаваўся ад крайне шавіністычных ці ізаляцыянісцкіх плыняў у царкве.

Пры гэтым ён катэгарычна выступаў супраць лібералізму ў культуры і палітыцы. Пры ім царква зацята змагалася супраць аўтакефаліі цэркваў Украіны і Эстоніі, супраць вяртання храмаў грэка-каталікам у Заходняй Украіне. У моўным пытанні праваслаўная царква таксама не пайшла на саступкі нацыянальным рухам, у тым ліку і ў Беларусі.
Расійская праваслаўная царква заставалася апірышчам расійскага нацыяналізму і захоўвала моцныя повязі з дзяржапаратам.

Разам з тым, быў пераадолены раскол між РПЦ і Расійскай зарубежнай царквой.

У сувязі са смерцю Аляксія II Сінод РПЦ збіраецца на экстраннае пасяджэнне. Паводле статуту РПЦ новы Патрыярх павінен быць абраны на Памесным саборы цягам паўгоду.

Вышэйшай асобай РПЦ цяпер становіцца архіярэй, старэйшы па рукапалажэнні. На дадзены момант ім з’яўляецца мітрапаліт Кіеўскі Ўладзімір.

Наступнікамі патрыярха Аляксія ІІ могуць стаць як мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыла (Гундзееў), мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт (Вахрамееў), мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювэналій (Паяркаў), мітрапаліт Калужскі і Бароўскі Клімент (Капалін).

* * *

Патрыярх Аляксій II (сапраўднае імя Аляксей Рыдыгер) нарадзіўся 23 лютага 1929 году ў эстонскім Таліне.

Будучы патрыярх паходзіў з нямецкага шляхецкага роду фон Рыдыгераў, якія яшчэ ў XVIII стагоддзі прынялі праваслаўе. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі сям’я дзеда Аляксія II была вымушаная пераехаць зь Пецярбурга ў незалежную Эстонію. Бацька Аляксія Міхаіл Аляксандравіч таксама быў праваслаўным святаром.

У 1947 годзе з другой спробы ён паступіў у Ленінградскую духоўную семінарыю. У 1949 годзе стаў студэнтам духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1953 г., атрымаўшы званне кандыдата багаслаўя. 15 красавіка быў рукапакладзены ў прасвітары і вызначаны настаяцелем Багаяўленскага храму ў шахцёрскім горадзе Йыхве (Эстонія). Пасля служыў настаяцелем у Тарту.

Пасля смерці маці Аляксей Рыдыгер прымае манаскі пострыг. У 1961 Святарны Сінод абвяшчае яго япіскапам Талінскім і Эстонскім. На талінскай кафедры ён знаходзіўся чвэрць стагоддзя. У 1986 годзе стаў мітрапалітам Ленінградскім і Наўгародскім.

Аляксій II 6 чэрвеня 1990 года замяніў на пасадзе патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі памерлага Пімена. Кандыдатура мітр. Аляксія атрымала найбольш галасоў сярод трох прэтэндэнтаў, што былі ўключаныя ў галасаванне.

10 чэрвеня 1990 года адбылася інтранізацыя Аляксія II у Богаяўленскім саборы Масквы. Ён стаў першым патрыярхам, які выкарыстоўваў у сваім імені нумар.

У 1998 годзе Лукашэнка ўзнагародзіў Аляксія II ордэнам імя Францішка Скарыны, у 2004 — ордэнам Дружбы народаў, а сёлета — ордэнам Пашаны.

Беларускія землі Маскоўскі патрыярхат адносіць да сваёй юрысдыкцыі. Аляксій II шэсць разоў наведваў Беларусь.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц3

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

У Мінску 16‑гадовая дзяўчына на самакаце трапіла пад колы тралейбуса2

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома3

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць