Эканоміка33

БПС-Сбербанк прыпыніў выдачу спажывецкіх крэдытаў

БПС-Сбербанк прыпыніў выдачу спажывецкіх крэдытаў і абмежаваў прыём новых крэдытных заявак на набыццё жылля. Пры гэтым банк працягвае абслугоўваць раней выдадзеныя крэдыты ў поўным аб'ёме.

- З 30 лістапада 2018 года БПС-Сбербанк прыпыняе прыём новых крэдытных заявак на набыццё жылля, а таксама выдачу крэдытаў на спажывецкія патрэбы. Дадзенае абмежаванне не закранае прыём крэдытных заявак на дзеючых умовах па прадуктах «Geely з Сбербанкам», а таксама па крэдытах, якія выдаюцца насельніцтву на льготных падставах у рамках Указа № 240, - распавялі ў БПС-Сбербанку.

Таксама ў банку распавялі, што заяўкі на крэдыт, якія падалі да 30 лістапада 2018 года, будуць разгледжаны ў адпаведнасці са старымі ўмовамі крэдытавання (ўмовамі, якія дзейнічалі на момант звароту).

«Бягучыя змены крэдытнай лінейкі Банка для фізічных асоб выкліканыя неабходнасцю комплекснага перагляду працэнтных ставак па шэрагу крэдытаў, а таксама яе абнаўлення», — патлумачылі ў прэс-службе.

Нагадаем, раней Беларусбанк увёў новыя змены ў выдачу крэдытаў. Так, з 8 лістапада банк прыпыніў прыём заявак на атрыманне крэдытаў на спажывецкія патрэбы тэрмінам на 4 і 5 гадоў. Акрамя таго, пры разліку памеру крэдыту на нерухомасць банк перастаў ўлічваць сукупны даход блізкіх сваякоў і членаў сям'і. Раней банк таксама анансаваў, што падняў стаўкі па крэдытах на нерухомасць, прыпыніў выдачу пазык на набыццё жылля.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады27

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская13

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»9

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады27

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць