Меркаванні55

Аляксій ІІ ‑ супярэчлівы Патрыярх

Піша ў сваім блогу на сайце радыё Свабода а. Кастусь Бандарук.

Калі ў гэтыя дні пасьля сьмерці Патрыярха Аляксія ІІ у самой Расеі гучаць хваласьпевы на ягоны адрас, дык мне падаецца, што, як мінімум, з пункту гледжаньня расейцаў яны ў значнай ступені апраўданыя, хаця зь іншага гледзішча ня цалкам.

Кіруючы Царквою ў пераломны час, Аляксій ІІ вырашыў аднавіць, як мінімум, царкоўныя структуры пасьля 70 гадоў камунізму і праграмнага атэізму. Ён вырашыў у першую чаргу аднавіць структуры, а потым удасканальваць Царкву. Ён пачаў адбудоўваць касьцяк Царквы: сетку епархіяў, парафіяў, храмаў, манастыроў і духоўных вучэльняў ва усіх рэгіёнах краіны, каб РПЦ зноў сталася галоўнай канфэсіяй Расеі.

Нешта за нешта

З другога боку, каб вярнуць Царкве адабранае ў яе камуністамі, за права на адраджэньне Царквы, за свабоду дзеяньня і паўторны доступ да паствы, Патрыярху прыйшлося шмат чым ахвяраваць. Каб дасягнуць сваёй мэты ён, відавочна, сьвядома і з прагматычных меркаваньняў пайшоў на кампраміс з дзяржаўнай уладай. Царква, хаця і афіцыйна не займаецца палітыкай, усё ж актыўна падтрымлівала Барыса Ельцына, затым ягонага пераемніка Ўладзімера Пуціна і падаахвочвала галасаваць за Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Аляксій ІІ выразна падтрымаў нават абедзьве войны ў Чачні, што з рэлігійнага пункту погляду («шчасьлівыя міратворцы») цяжка зразумець.

Пры Пуціне часта гаварылася нават пра « сымфонію» Царквы і дзяржавы.

З кагэбісцкім мінулым Пуцін раптам пачаў хадзіць у царкву, дэманстраваць сваю рэлігійнасьць і тое самае рэкамэндаваў сваім падначаленым. У выніку прыхільнасьць да праваслаўя і рэлігійных каштоўнасьцяў пачалі дэманстраваць ледзь ня ўсе: ад палітыкаў па публіцыстаў.

Гэта стала ледзь не прыкметай патрыятызму, бо і РПЦ і Крэмль паставілі сабе за мэту адбудову велічы Расеі. Гэтую лінію працягвае і Дзьмітры Мядзьведзеў, а ягоная жонка Сьвятлана рэгулярна бывае на імшах і падтрымлівае ўсялякія царкоўныя, дабрачынныя акцыі.

Не пускаць чужых

З пункту погляду Расеі, якая вырашыла ўстаць з каленяў, Аляксій ІІ быў адпаведным чалавекам на адпаведным месцы. Аднак гледзячы з пазыцыі Захаду, лёгка прызнаць яго антыэўрапэйскім, антыэкумэнічным і антылібэральным.

Патрыярх не хаваў свайго адмоўнага стаўленьня да Захаду, да лібэральнага, спажывецкага ладу жыцьця, да эўрапейскага рэлігійнага рэлятывізму.
Ён лічыў, што Расея павінна пайсьці па іншым шляху вяртаньня да часоў « сьвятой Русі». Дзеля гэтага ён блякаваў прыезд у Расею заходніх місіянэраў, дабіўся прызнаньня дзяржавай толькі чатырох «традыцыйных» рэлігіяў і канфэсіяў.

Аляксій ІІ адкінуў прапанову Папы Яна Паўла ІІ аб прымірэньні паміж Ватыканам і РПЦ. Зь гэтай прычыны ніколі не адбыўся візыт Папы ў Расею,
бо Крэмль у асобах і Ельцына, і Пуціна не былі супраць такога візыту. Падчас пантыфікату Яна Паўла Другога Маскоўскі Патрыярх увесь час абвінавачваў Ватыкан у агрэсіўным празэлітызьме на тэрыторыі так званага «кананічнага» праваслаўя, якою ён лічыў ня толькі Расею, але таксама Беларусь і Ўкраіну.

Не дапамагалі ніякія тлумачэньні, ў прыватнасьці Архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча, як сказаў, што за 16 гадоў ягонай службы у Расеі, у каталіцтва перайшлі усяго некалькі сот чалавек з праваслаўнымі каранямі. Калі на месца Яна Паўла ІІ быў абраны Бэнэдыкт XVI, у РПЦ уздыхнулі з палёгкаю. Маўляў, кожны будзе лепшы за паляка, аб чым у свой час выразна заявіў « Свабодзе» выдатны расейскі тэоляг айцец Андрэй Кураеў.

Боязь канкурэнцыі

З другога боку шмат хто лічыць, што непрыязнае стаўленьне Аляксія ІІ да Захаду і каталіцтва не такое ўжо і бескампраміснае. Ён проста разумеў, што, калі ў Расеі каталікі атрымаюць аднолькавыя з праваслаўнымі правы, дык са сваім дынамізмам і арганізаванасьцю яны ў хуткім часе ў рэлігійным сэнсе заваююць Расею. Аляксій ІІ відавочна разумеў, у якім дрэнным стане знаходзіцца расейскае праваслаўе, як дрэнна падрыхтаваныя да сваёй працы сьвятары сьпешна высьвечаныя пасьля пару месяцаў курсаў, каб не пакідаць вакантнымі вернутыя царкве храмы.

У гэтым сэнсе Патрыярх не памыляўся. Праўда,

яму удалося аднавіць царкоўныя структуры, толькі не атрымалася з верай.
Рэлігійнасьць расейцаў, нават тых, хто быў хрышчаны у царкве, вельмі часта зводзіцца і абмяжоўваецца крыжыкам на грудзях.

З дасьледаваньняў вынікае, што хаця прыналежнасьць да праваслаўя дэкляруе 70% расейцаў, аднак толькі 6% зь іх рэгулярна ўдзельнічаюць у царкоўным жыцьці. Толькі 27% вернікаў умеюць назваць хаця б адзін з 10‑ці запаветаў, а ўсе дзясяць умеюць пералічыць толькі 2%. Пасты трымаюць меней чым 10% вернікаў, а 21% не памятае, калі прыступаў да Сьвятога Прычасьця ( Эўхарыстыі). Ва умовах рэлігійнай свабоды вернікі ня хлынулі ў храмы, і гэта ня толькі вынік дзесяцігодзьдзяў атэізацыі. Мэнтальна застаючыся ў XIX стагодзьдзі, РПЦ ня здолела стаць душапастырам для народу.

Не атрымалася і са сваімі

Праўда, ён прывёў да прымірэньня з Царквою ў замежжы, але пры гэтым не выканаў асноўнага патрабаваньня з боку замежнай Царквы: пакаяцца ў цесным супрацоўніцтве РПЦ з камуністычным рэжымам. Аляксій ІІ не пасьмеў таксама правесьці люстрацыю у Царкве, але зноў жа з прагматычным меркаваньняў. Ён відавочна разумеў, што калі пайсьці па шляху ачышчэньня, калі б асудзіць супрацоўніцтва з КДБ, то што засталося б з царкоўнай гіерархіі ўключна зь ім самім.

У сэнсе рэальнай сілы і аўтарытэту незразумелыя прэтэнзіі РПЦ на першае месца ва ўсясьветным праваслаўі. Незразумелая і некарэктная фармулёўка аднаго з польскіх выданьняў (Факт), што « памёр Папа праваслаўя. Маскоўскі Патрыярхат пасьлядоўна адмаўляе Канстантынопальскаму Патрыярху ў праве на ганаровае першынства паводле прынцыпу «Primus inter pares» ( першы сярод роўных). РПЦ паспрачался з Канстантынопалем за кантроль над эстонскай і часткай украінскай цэркваў. Масква (дарэчы, вуснамі цяперашняга дазорца Партыяршага трону Мітрапаліта Кірыла), не прызнае права Ўсяленскага Патрыярха на юрысдыкцыю над тымі цэрквамі ў замежжы, якія засноўвала расейскай Царква. Адным словам, не атрымалася ня толькі з каталікамі, але і са сваімі.

А ўсё ж можа і болей плюсаў?

Усё ж, калі быць справядлівым, дык усьлед за Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам трэба прызнаць, што Аляксію Другому прыйшлося кіраваць Царквою ў нялёгкі час і ён кіраваў ёю найлепей, як умеў і, мабыць, аптымальна ў рэальных умовах. Калі паглыбляюся думкамі ў сытуацыю расейскага праваслаўя, калі спрабую зразумець матывы ягоных дзеяньняў, дык я згодзен з тымі, якія лічаць Аляксія Другога «патрыярхам сярэдзіны». Гэтак, як непрыхільна ён ставіўся да Захаду і экумэнізму, так і непрыхільна да «чорнасоцінства» і нацыяналізму, хаця такая пазыцыя назіраецца і сярод расейскіх палітыкаў і сярод вышэйшага духавенства.

Улічваючы ўсё разам, можна нават сказаць, што на фоне іншых гіерархаў Аляксій Другі быў патрыярхам найлепшым з магчымых.

Кастусь Бандарук, Радыё Свабода

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў2

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»7

Былую кандыдатку ад партыі Гайдукевіча пасадзілі за ўдзел у пратэстах1

У Віцебску работнікам памылкова налічылі лішнія грошы, а пасля прымусілі іх вяртаць. Ці законна гэта?

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ24

У Гомельскай вобласці ствараецца новая дэсантная брыгада4

Лукашэнка расказаў, як ён перажываў за Трампа8

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі10

Лукашэнка вучыў Зяленскага: «Я хачу сустрэцца з Пуціным» — ну што ты крычыш пра гэта?»14

«Спала і прачнулася на абломках унізе». Гісторыя дзяўчыны, якая падчас атакі Расіі на Кіеў выпала з 9-га паверха і выжыла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў2

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць