Улада55

Лукашэнка напярэдадні сустрэчы з Пуціным: Я хацеў бы атрымаць адказ на пытанне, чаму спыніліся перамовы

Перамовы, запланаваныя на заўтра ў Маскве, Аляксандр Лукашэнка назваў няпростымі, перадае president.gov.by.

Сёння на нарадзе напярэдадні заўтрашніх перамоваў у Маскве Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць далейшае прасоўванне ў вырашэнні інтэграцыйных пытанняў, непахісна паважаючы суверэнітэт дзвюх краін і асабліва выбар народаў — расіян і беларусаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наконт газа на наступны год цэны урэгуляваныя: «Няхай гэта ў два разы даражэй, чым у Расіі. Але вось ужо тры гады запар, уключаючы 2019-ы, — мы дамовіліся аб цэнаўтварэнні».

«Што тычыцца коштаў на нафту, сітуацыя змянілася тры гады таму. На працягу гэтых трох гадоў праз падатковы манеўр мы страцілі амаль $4,5 млрд. Мы разумеем, што ў бліжэйшыя гады, прыблізна да 2024 года, панясем страт яшчэ на $10,5 млрд», — канстатаваў Лукашэнка.

«І мне асабіста, і ўрад гэта не адмаўляў, жорстка паабяцалі: «Мы (Расія. — Заўвага.) ніколі не пойдзем на пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, і мы кампенсуем страты ад падатковага манеўру». Гэта былі абяцанні. Мы разумелі і гатовыя былі весці перамовы, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Быццам бы вы на ўзроўні двух урадаў палічылі ўсё, было прынята рашэнне».

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што раней была заява першага віцэ-прэм'ера Расіі Антона Сілуанава, які вёў адпаведныя перамовы, што страты Беларусі немалыя, і расійскі бок быў гатовы кампенсаваць гэтыя страты за кошт бюджэту. «І потым раптам усё спынілася. Я хацеў бы атрымаць адказ на пытанне: чаму спыніліся гэтыя перамовы, калі ў прынцыпе ўсё было гатова для прыняцця рашэння нават на саюзным Саўміне ў Брэсце?» — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што варыянтаў у ходзе заўтрашніх перамоў у Крамлі па рашэнні тых ці іншых пытанняў шмат, але беларускі бок павінен выразна пазначыць і адстойваць сваю пазіцыю.

Ва ўрадзе Расіі заявілі, што дамовы з Мінскам аб кампенсацыі за падатковы манеўр не было

Каментары5

Цяпер чытаюць

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

Лідар Партыі зялёных расказаў, як яго катавалі ў СІЗА і калоніі1

Спарыш: Статкевіч перанёс інфаркт3

Прайшла прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў3

Беларусцы за мяжой пісалі з нумара затрыманага знаёмага

«Мікола знік, а змагары яго нават не шукаюць». У інфармацыйнай спецаперацыі беларускіх службаў змяніліся акцэнты10

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі, якія вяртаюцца ў Беларусь, перасякаць сваю мяжу2

Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю8

Лукашэнка: Амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы10

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць