Грамадства

Брат А.Казуліна правядзе пяць сутак на Акрэсьціна

Брат Аляксандра Казуліна Ўладзімер правядзе 5 сутак у турме на Акрэсьціна. Адміністрацыйнае пакараньне ён атрымаў за спробу даведацца пра лёс свайго брата падчас падзеяў 2 сакавіка.

Брат Аляксандра Казуліна Ўладзімер правядзе 5 сутак у турме на Акрэсьціна. Адміністрацыйнае пакараньне ён атрымаў за спробу даведацца пра лёс свайго брата падчас падзеяў 2 сакавіка.

Судзілі Ўладзімера Казуліна завочна, яшчэ 17 сакавіка, у Маскоўскім судзе Менску. Прысуд вынесла судзьдзя Тамара Ўнукевіч.

Паводле жонкі Ўладзімера Казуліна Ірыны, яе муж ня ведаў, што суд адбудзецца, – гэтак жа нічога ня ведала і яна. Але жанчына згадала, што напярэдадні званіў участковы міліцыянт, пытаўся пра мужа, калі той прыедзе дамоў. Гэты ж участковы патэлефанаваў зноў 4 чэрвеня.

(Ірына Казуліна: ) «Потым у нядзелю ўвечары пазваніў участковы і сказаў, што трэба здавацца, бо будзе горш. І ўчора па яго прыехалі. Ён мне пасьпеў патэлефанаваць, сказаў, што павезьлі на Акрэсьціна».

Брата былога кандыдата на прэзыдэнта прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі падчас падзеяў 2 сакавіка каля Кастрычніцкага раённага ўпраўленьня міліцыі. Нагадаем, туды быў дастаўлены Аляксандар Казулін, якога затрымалі падчас спробы прайсьці на Ўсебеларускі народны сход. У міліцэйскім упраўленьні апазыцыйны кандыдат разьбіў партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Пакуль палітыка трымалі, ягоныя сваякі й прыхільнікі сабраліся каля ўваходу ў будынак міліцыі. Пазьней частку гэтых людзей затрымалі супрацоўнікі «Алмазу» – нібыта каб спыніць штурм будынку.

Дачка Аляксандра Казуліна Юлія кажа, што ніякага штурму не было. Дзяўчына згадвае, як паводзіў сябе яе дзядзька падчас тых падзеяў:

(Юлія Казуліна: ) «Там такая мэталічная брама. Ён стаяў і трымаўся за гэтую браму й толькі аднаго разу пхнуў яе. А з другога боку стаялі міліцыянты. Калі гэта назваць штурмам, то я ня ведаю».

Паводле сваякоў Уладзімера Казуліна, пра прысуд ён даведаўся толькі ў траўні. Уладзімер Казулін спрабаваў абскардзіць прысуд у Менскім гарадзкім судзе, але там скаргу не задаволілі. Дарэчы, Уладзімер Казулін раней сам працаваў у міліцыі, у апараце Міністэрства ўнутраных справаў, адкуль звольніўся восем гадоў таму ў званьні маёра.

Сёньня адвакат Ігар Рынкевіч сустракаўся ў Жодзінскай турме з Аляксандрам Казуліным. Паводле адваката, палітык асудзіў арышт свайго брата, назваўшы гэта «помстай усім Казуліным з палітычных прычынаў».

5 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы разам з актывістамі моладзевага руху быў затрыманы сын Уладзімера Казуліна Аляксей. Пазьней Аляксей Казулін паведаміў сваякам, што падчас асабістага агляду міліцыянты нібыта спрабавалі падкінуць яму наркотыкі.

Сёньня ў прэсавай службе менскай міліцыі карэспандэнту «Свабода» заявілі, што сярод зарэгістраваных здарэньняў мінулага дня не зафіксаваны факт знойдзеных наркотыкаў у Аляксея Казуліна.

Радыё Свабода

Каментары

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць