Грамадства2323

17-гадовы нясвіжац кінуў школу, каб займацца ютубам: хлопец здымае ролікі, дзе спрабуе прайсці скрозь сценку і вымавіць мяккі знак

Мікалаю 17 год, «Кандаураў» — гэта яго творчы псеўданім. Хлопец жыве ў Нясвіжы і не раскрывае сваё сапраўднае прозвішча: яму куды больш важна, каб людзі пранікаліся біяграфіяй яго персанажа, які пастаянна ходзіць у сонечных акулярах, спрабуе ператварыць ваду ў віно ці выклікаць Конара Макгрэгара на бойку.

«Гісторыя майго персанажа пішацца, легенда нараджаецца, таму я не хачу раскрываць усе карты», — кажа Мікалай.

Мікалай у сваіх роліках заўсёды паўстае ў фірмовых сонечных акулярах: з іх дапамогай ён аддзяляе сябе сапраўднага ад свайго выдуманага героя.

Мікалай завёў ютуб-канал у красавіку 2018 года, сёння на яго падпісаныя амаль 8 тысяч чалавек. Сумарная колькасць праглядаў самых папулярных ролікаў (пра тое, як Коля глядзеў у камеру 10 гадзін запар, спрабаваў вымавіць літару «ь» ці намагаўся выйграць у «камень-нажніцы-паперу» ва ўласнага адбітка ў люстэрку) пераваліла за 300 тысяч праглядаў.

«Я даўно зразумеў, што магу нешта новае і цікавае дадаць у ютуб-свет. Даць людзям у анлайне тое, чаго ім не хапала — таму і завёў свой канал. У роліках я раблю стаўку на гумар: хачу, каб людзі з іх дапамогай расслабіліся і атрымалі задавальненне ад прагляду. Ну і ў пэўныя відэа я, канечне, укладаю схаваны, зусім не павярхоўны сэнс. Але я магу рабіць і музычныя відэа, і драматычныя — мне не хочацца сябе абмяжоўваць».

Цікава, што да гэтага Мікалай ніякім чынам не праяўляў сябе на акцёрскай арэне: не граў у тэатральнай студыі, не гуляў у КВЗ… Ідэя для аднаго з самых залайканых ролікаў Мікалая — дзе ён спрабуе вымавіць мяккі знак — прыйшла да яго ў сне. Убачыўшы, што ютуб-аўдыторыі яго «сон» зайшоў, Мікалай пачаў эксперыментаваць у тым жа рэчышчы з іншымі літарамі, ставіць сабе першапачаткова немагчымыя задачы: напрыклад, удыхнуць і выдыхнуць адначасова.

Здымаць і рабіць мантаж усіх гэтых ролікаў Мікалаю дапамагае найлепшы сябар і калега Максім.

«Да таго, як мы пачалі нешта здымаць, Макс быў звычайным хлопцам, які ніколі ў жыцці не трымаў у руках камеру, але, мне здаецца, ён прагрэсуе на вачах і ператвараецца ў крутога аператара», — перакананы блогер.

Самым цяжкім сваім чэленджам Мікалай называе спробу не есці і не піць 4 дні. «У сваіх роліках мы ніколі не падманваем гледачоў, я сапраўды не еў і не піў 4 дні запар, каб потым прадэманстраваць свой стан на відэа. Насамрэч, нікому не раю паўтараць гэты эксперымент, было фізічна цяжка».

Відэа на дадзены момант — гэта галоўны занятак для хлопца. Каб займацца ім напоўніцу, ён скончыў 9 класаў і пакуль не будзе працягваць навучанне. «Пасля 9-га класа, якраз на летніх канікулах, мае ролікі пачалі здабываць папулярнасць, і я вырашыў, што хачу займацца менавіта імі. Мне гэта пачало прыносіць мінімальны даход на самыя неабходныя патрэбы, але галоўнае, што праца над відэа прыносіць мне нерэальнае задавальненне».

Бацькі Мікалая, звычайныя рабочыя, канечне, не адразу падтрымалі такое рашэнне сына, але ў выніку дазволілі яму самому тварыць свой лёс.

«Яны разумеюць, што гэта маё, а не іх жыццё, маё жаданне. Паступіць кудысьці ці пайсці на звычайную працу я заўсёды паспею. Я вельмі ўдзячны бацькам за разуменне», — кажа відэаблогер.

А вось браты і сёстры (Мікалай — са шматдзетнай сям’і) у захапленні ад таго, чым ён займаецца. «Часам яны нават падказваюць мне нейкія ідэі», — кажа Мікалай.

«Цяпер мы працуем над стварэннем мастацкага поўнаметражнага фільма — псіхалагічнай драмы. Хочам апублікаваць яго ў хуткім часе на канале. Да лета ж, калі нашаму каналу споўніцца год, марым мець 100 тысяч падпісантаў», — падзяліўся з «НН» сваімі планамі хлопец.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць