Культура11

Галіна Адамовіч у «Фэномэнах кіно»

17 сьнежня ў менскім кінатэатры «Ракета».

17 сьнежня ў менскім кінатэатры «Ракета».

poster У менскім кінатэатры “Ракета” 17 сьнежня ў праграме "Фэномэны кіно" а 19 гадзіне будуць прадстаўленыя дакумэнтальныя стужкі Галіны Адамовіч і пройдзе сустрэча з рэжысэркаю.

Галіна Адамовіч – адна з найлепшых кінатворцаў Беларусі. Ейныя дакумэнтальныя фільмы, прасякнутыя спачуваньнем, мудрасьцю і любоўю – гэта партрэты чалавека і часу. Карціны добра вядомыя за мяжой, заслужылі павагу й узнагароду на міжнародных фэстах, але ў краіне дэманструюцца рэдка.

“Працяг” (2003, 15 хвілінаў), зьняты ў радзільнай палаце – стужка пра нараджэньне дзіцяці і пра працяг чалавечага роду, які лучыць нашчадкаў і продкаў. (Гран-пры на фэсьце дакумэнтальнага кіно ў Кішынёве, 2004 год).

poster“Завядзёнка” (2005, 20 хвілінаў) – сама тытуляваны фільм Адамовіч. Карціна расказвае пра шматдзетную палескую сям’ю Івана і Тацяны Слуцкіх, дзе пабытовыя клопаты асьвечаныя любоўю.

Карціна атрымала прызы кінафэсту “Магніфікат”, Міжнароднага фэстывалю кароткага мэтру ў Кракаве дый яшчэ 9 розных узнагародаў.

“Мама прыйдзе” і “Шчасьце” – новыя стужкі Галіны Адамовіч.

У карціне “Мама прыйдзе” (2007, 20 хвілінаў) – двухгадовае немаўля ўпершыню трапляе ў дзіцячы садок.

Толькі што зроблены фільм “Шчасьце” (2008, 20 хвілінаў) – пра некалькі дзён з жыцьця маладой сям’і.

Тэлефон кінатэатру: 298-25-00. Адрэса: Рабочы завулак 3, ст.м. Пралетарская.

Фатаграфіі з сайту signis.by.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць43

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць