Меркаванні5151

Аглядальніца «Комсомольской правды»: Расейскі чалавек адчувае сябе ў Беларусі як Вялікі Белы пан

Аглядальніца расійскай газеты «Комсомольская правда» Ульяна Скойбеда з'ездзіла разам са сваёй сям'ёй у Белавежскую пушчу і вырашыла падзяліцца з чытачамі сваімі ўражаннямі. Журналістка лічыць, што Белавежская пушча ў плане турызму — «поўны адстой».

Журналістка лічыць, што пушча складаецца з вальераў з «нуднымі жывёламі» (заяц, конь, алені, страус); невялікіх зуброў, якія больш падобныя да кароў; кавярня, дзе заўсёды ўсе столікі зарэзерваваны; «нуднага музея» жывой прыроды; аўтобуснага тура па пушчы.

Фота: kp.ru.

«Усё»,

— рэзюмуе расійская журналістка.

Далей аглядальніца звяртае ўвагу, што беларускія прадаўцы не любяць дзяцей і няветлівыя з пакупнікамі.

«Прадаўцы падкрэслена не расчульваюцца пры дзецях, не ўсміхаюцца захапленню пакупнікоў, якім падабаецца тавар, а, наадварот, раздражняюцца»,

— піша Скойбеда.

Журналістка ўпэўненая, што паглядзела ў твар «праклятаму савецкаму мінуламу», гэта значыць, самім сабе -наццаць гадоў таму: прадаўцы не гандлююць, а стаяць за прылаўкам і ты ім перашкаджаеш.

Далей Скойбеда піша, што ёй «не хапіла Польшчы».

«Распешчаныя леташнімі Мірам, Нясвіжам і Радзівіламі, мы былі ўпэўненыя, што ў гэты раз атрымаем яшчэ больш еўрапейскай даўніны, урэшце, палова пушчы — там, у Еўрасаюзе, дый гэтая зямля — былая Рэч Паспалітая… На жаль. Мясцовасць бедная і без празмернасцяў»,

— піша журналістка «Комсомольской правды».

Камянец. Фота: kp.ru.

Аднак беларускія цэны Скойбеду парадавалі:

— Так, рускі чалавек адчувае сябе ў Беларусі, як Пака Сахіб, Вялікі Белы пан, як было раней у Крыме і, да майдану, ва Украіне. Магу сабе ўявіць, як «прыемна» беларусам, калі мы прыязджаем і з гіканнем спускаем на дранікі іх месячны заробак.

Ульяна Скойбеда, фота: kp.ru.

Каментары51

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць