У Ліверпулі мужчына на экскаватары разнёс пабудаваны ім гатэль пасля таго, як не атрымаў зарплату ВІДЭА
Будаўнікі ў гэты ж дзень скончылі працу над новым гатэлем Travelodge ў Ліверпулі, Англія. І мужчына, мабыць, вырашыў, што гэта самы зручны момант, каб паквітацца з начальствам, піша The Sun.

У сеціве стаў папулярным ролік, на кадрах якога ашалелы кіроўца экскаватара разбурае хол гатэля. Ён некалькі разоў заязджае і выязджае з празрыстых дзвярэй, разбураючы ўсё на сваім шляху на вачах у шакаваных калегаў. А потым дабіраецца і да стойкі рэгістрацыі.
Па словах відавочцаў, расправа доўжылася каля паўгадзіны. Прычынай гэтаму сталася затрымка заробку, піша The Sun. Мужчыну не заплацілі 600 фунтаў (каля 1650 рублёў). За кадрам можна чуць голас аднаго з рабочых, які крычыць: «Вось што бывае, калі людзям не плацяць зарплату». Пасля таго, як кіроўца прывёў свой намер у выкананне, ён кінуў экскаватар і збег з месца.
Каментары