Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, каментуючы магчымасць ваенных дзеянняў у Венесуэле для звяржэння прэзідэнта Нікаласа Мадуры, заявіў, што Вашынгтон гатовы разгледзець усе варыянты дзеянняў, перадае Reuters.
«На дадзены момант мы нічога не абмяркоўваем, але ўсе варыянты на стале», — заявіў Трамп пасля таго, як прызнаў лідара апазіцыі Венесуэлы часовым прэзідэнтам.
Трамп не ўдакладніў, што ён меў на ўвазе пад «усімі варыянтамі».
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары