Пры канцы студзеня ў Брэсце адкрыўся гатэль Hampton by Hilton, які стаў другім гатэлем сеткі Hampton by Hilton у Беларусі.

Гатэль на 120 нумароў размешчаны ў двух кіламетрах ад цэнтра Брэста, непадалёк ад вуліцы Савецкай, ажыўленага раёна з мноствам крамаў і рэстаранаў. Hampton by Hilton Brest знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад польскай мяжы — зручна для дзелавых людзей і турыстаў з Польшчы. Ад гатэля лёгка дабрацца да славутасцяў Брэста.
Гатэль прапануе гасцям электронную рэгістрацыю заезду, бясплатны Wi-Fi, лічбавы ключ ад нумара, паслугі кругласуткавага бізнэс-цэнтра, тры абсталяваныя памяшканні для правядзення нарад агульнай плошчай больш за 300 кв.м. і фітнэс-цэнтр. У кошт пражывання ўваходзіць бясплатны гарачы сняданак і доступ да кругласуткавай зоны для перакусаў.
Hampton by Hilton у Брэсце з'яўляецца часткай Hilton Honors — праграмы лаяльнасці, што дзейнічае ў гатэлях усіх 15 гасцінічных брэндаў Hilton. Пры браніраванні гатэля наўпрост на сайце Hilton.com, праз дадатак Hilton Honors ці праз іншыя афіцыйныя каналы Hilton госці могуць атрымаць дадатковыя зніжкі і гарантыі адпаведнасці коштаў.
-
Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла
-
«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной
-
У Гродне прадаюць кватэру з крутым відам на Фарны касцёл і Савецкую плошчу. Цана таксама ўражвае
Каментары