Грамадства

Крытэраў для прызнання дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы стане ў два разы менш

Крытэрыі прызнання дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы (СНС) змяняюцца ў Беларусі з 1 лютага, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

Адпаведнае палажэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў нумар 22 ад 15 студзеня 2019 года.

Раней паказчыкі СНС былі замацаваны ў адпаведнай інструкцыі Міністэрства адукацыі. Дакумент змяшчаў шэсць пазіцый, якія давалі магчымасць ацаніць неабходнасць прызнання дзіцяці ў сацыяльна небяспечным становішчы.

«Цяпер крытэрыі СНС перапрацаваны, іх пералік скараціўся да трох, — адзначыў начальнік аддзела арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Сяргей Янкоўскі. - Пры гэтым больш дакладна вызначаны парадак выяўлення небяспечнай для дзяцей абстаноўкі супрацоўнікамі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў у межах іх кампетэнцыі».

Першы з трох крытэрыяў — гэта незадавальненне бацькамі асноўных жыццёвых патрэбнасцей дзіцяці (пакіданне без ежы, стварэнне перашкод для атрымання абавязковай агульнай базавай адукацыі ў любой форме яе атрымання), сістэматычнае невыкананне рэкамендацый медработнікаў па дыягностыцы, лячэнні і (або) медыцынскай рэабілітацыі дзіцяці, што пагражае яго жыццю і (або) здароўю і інш.). Другі пункт — незабеспячэнне бацькамі нагляду за паводзінамі дзіцяці і яго ладам жыцця, у выніку чаго дзіця ўчыняе правапарушэнні. Трэці — вядзенне бацькамі амаральнага ладу жыцця, злоўжыванне сваімі правамі і (або) жорсткае абыходжанне з дзіцём, у сувязі з чым мае месца небяспека для жыцця і (або) здароўя дзіцяці.

Абаронцы парадку змогуць ацэньваць сітуацыю, наведваючы грамадзян, якія стаяць на прафілактычным уліку, дома, праводзячы індывідуальную прафілактычную работу з непаўналетнімі. Гэта датычыцца візітаў у сем'і па месцы жыхарства, а таксама разгляду заяў і паведамленняў. На супрацоўнікаў міліцыі ўскладаюцца абавязкі тлумачыць сем'ям, якія знаходзяцца ў СНС, адпаведныя прававыя пытанні і патрабаванні заканадаўства, пры неабходнасці - рыхтаваць дакументы для накіравання бацькоў або іншых сваякоў непаўналетніх у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

«Палажэнне рэгламентуе правядзенне сацыяльнага расследавання і прыняцця рашэння аб прызнанні дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы. Акрамя таго, для забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян у дакуменце замацаваны парадак абскарджання такіх рашэнняў», - рэзюмаваў Сяргей Янкоўскі.

Рашэнні аб прызнанні дзяцей у СНС, прынятыя да ўступлення ў сілу гэтай пастановы, падлягаюць перагляду на працягу шасці месяцаў пасля ўступлення яе ў сілу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў44

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў5

Беларускі бензін хлынуў у Расію: біржавыя пастаўкі растуць рэкорднымі тэмпамі5

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

У «Еўрагандлі» змяніўся гендырэктар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць