Грамадства4747

«Я белорусскій язык на дух не переношу», — зморшчылася таксістка. Назаўтра яе звольнілі

Астраном і фатограф Віктар Малышчыц стаў удзельнікам не вельмі прыемнай сітуацыі.

Ілюстрацыйнае фота.

Яго жонка выклікала таксі службы «Сталіца 135». Прыехала жанчына на вялікім белым «Фордзе». Толькі яго жонка паспела сесці і стала тлумачыць, куды ехаць, як кіроўца адразу перапыніла: «А что, у вас никто по-русски не разговаривает?» І на абсалютна спакойны адказ, што тут сапраўды ўсе шэсць чалавек размаўляюць па-беларуску, выдала: «Я белорусского языка на дух не переношу».

Потым кіроўца пачала прыдзірацца і хаміць усю дарогу. Дакалупалася да бабулі, якая не магла ніяк зашпіліць рамень бяспекі. Чаплялася да дзяцей.

Віктар Малышчыц у звароце да службы таксі напісаў:

— Вы ж самі ведаеце, што рэпутацыя зарабляецца гадамі, а вось губляецца ў адзін момант. Паводзіны вашай мадам былі прыблізна такімі ж, як у гіпатэтычнага таксіста з Масквы, які абзывае ўсіх пасажыраў ватнікамі і прынцыпова размаўляе з імі па-англійску, адкрыта ненавідзячы рускую мову. Прычым ведаеце — такіх людзей змяніць ужо немагчыма, адзіны варыянт — даць ім працу, не звязаную са стасункамі з людзьмі.

У кампаніі адрэагавалі на гэты выпадак. Са спадаром Малышчыцам сёння звязаліся ўсімі магчымымі спосабамі, аператыўна праверылі інфармацыю, папрасілі прабачэння і, каб выключыць падобныя выпадкі з гэтым таксістам, звольнілі яе.

«Таму хачу падзякаваць службе 135 за хуткую рэакцыю, за жаданне ісці насустрач, а таксама за беларускую мову камунікацыі»,

— напісаў Малышчыц.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў44

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў5

Беларускі бензін хлынуў у Расію: біржавыя пастаўкі растуць рэкорднымі тэмпамі5

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

У «Еўрагандлі» змяніўся гендырэктар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць