Навука і тэхналогіі1010

VOKA абмяняе самы стары ў Беларусі тэлевізар на 4000 рублёў

У канцы студзеня відэасэрвіс VOKA запусціў самую вялікую ў краіне сінематэку ў звышвысокім пашырэнні Ultra High-Definition (4K). Больш за 150 фільмаў стануць даступныя падпісантам, чые тэлевізары падтрымліваюць 4K.

Усім, хто таксама хацеў бы далучыцца да новай эпохі, беларускі відэасэрвіс разам з партнёрам БелВТІ прапануе выгадна развітацца са старой. Для гэтага ён шукае самы стары тэлевізар і абяцае яго ўладальніку ўзнагароду ў памеры 4 000 рублёў і гадавую падпіску на самую буйную калекцыю фільмаў у 4K.

«Літаральна за некалькі гадоў тэхналогія 4K з дарагой навінкі ператварылася ў неабходны кожнаму кінаману фармат. Фільмы ў гэтым пашырэнні ў чатыры разы больш выразныя, яркія і глыбокія, чым у Full HD, а прагляд дорыць такія ж адчуванні, як прэм'ерныя паказы ў кінатэатрах. Мы рады, што карыстальнікі VOKA першымі атрымаюць доступ да самай вялікай у Беларусі сінематэкі ў 4K. Цяпер у ёй 155 фільмаў розных гадоў і жанраў, і кожны месяц іх колькасць будзе расці. Для таго, каб зафіксаваць у галовах беларусаў сувязь паміж 4K і пераходам у новую эпоху, мы запусцілі сумесную акцыю з БелВТІ, дзе ўзнагароджанне складае тыя самыя 4K, гэта значыць 4 000 рублёў», — расказвае намеснік генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнце velcom Антон Бладзік.

Фільмы ў звышвысокім пашырэнні стануць даступныя падпісантам пакетаў MEGOGO і VOKA ТБ і MEGOGO з 28 студзеня. Глядзець іх можна праз SMART TV на тэлевізарах з падтрымкай 4K / UHD. Астатнім жа прапануюць выпрабаваць уласную ўдачу: шчасліўчык зможа атрымаць за свой стары тэлевізар узнагароджанне, якое дазволіць набыць неабходную тэхніку і глядзець фільмы ў 4K у любы час. Для гэтага трэба:

  • з 28 студзеня па 10 лютага прынесці стары тэлевізар у любы пункт прыёму і перапрацоўкі электрычнага абсталявання БелВТІ;
  • запоўніць акт перадачы, дзе пазначыць прозвішча, імя, дату, год выпуску ці мадэль тэлевізара, а таксама кантактны для зваротнай сувязі;
  • дачакацца пацвярджэння, што з усіх старых тэлевізараў менавіта ваш апынуўся найвялікшым рарытэтам, — гэта стане вядома 13 лютага. Яго абярэ экспертны камітэт VOKA і БелВТІ.

Важная ўмова: тэлевізары прымаюцца толькі ў неразабраным стане, усе дэталі павінны быць на месцы, а экран — без расколін.

Усе ўдзельнікі, якія пазбавяцца ад састарэлых прылад у названыя тэрміны, атрымаюць падпіску на месяц на сінематэку ў 4К, а таксама доступ да калекцыі з 9 000 фільмаў і серыялаў.

Здаць «бабулін» тэлевізар, атрымаць гарантаваныя бонусы і стаць прэтэндэнтам на 4К рублёў можна ў пунктах прыёму БелВТІ ў Мінску і абласных цэнтрах па адрасах:

Мінск: вул. Славінскага, 1

Брэст: вул. Светлая, 1

Віцебск: вул. Бешанковіцкай шашы, 12

Гродна: вул. Суворава, 166

Гомель: вул. Барыкіна, 299

Магілёў: ​​вул. Каралева, 6

Даведка:

Тэхналогія 4K дазваляе глядзець фільмы і серыялы ў пашырэнні 4096×3072. Цяпер гэты фармат даступны для прагляду практычна на ўсіх новых тэлевізарах, а часам выкарыстоўваецца і для дэманстрацыі фільмаў у невялікіх кінатэатрах. Самая вялікая ў Беларусі 4K-калекцыя з'явілася ў відэасэрвісе VOKA пры канцы студзеня. У ёй можна знайсці фільмы, што ўжо сталі класікай: «Воўк з Уол-стрыт» з Леанарда Ды Капрыа ці «Прыгажуня і Пачвара» з Эмай Уотсан, лаўрэатаў прэміі «Оскар» «Мой хлопец — псіх» і «Афёра па-амерыканску», культавы арт-хаус Дэвіда Лінча «Галава-ласцік», камедыі, фэнтэзі, серыялы і канцэрты.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў6

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У адзіным у Мінску доме-«калодзежы» прадаюць мансардную кватэру. Гэта трэба бачыць2

З Гродна запусцяць яшчэ тры аўтобусы ў Варшаву2

На міжнародным тэатральным фестывалі ў Магілёве амаль усе пастаноўкі будуць з Расіі1

У Мінску прадаюць самалёт Іл-76

З’явілася ВІДЭА моманту ўдару ўкраінскай ракеты «Фламінга» па Воткінскім заводзе, дзе вырабляюць «Іскандэры»9

«Ці можна абмяняць на Кардаш?». Жонка ўкраінца, выкрадзенага 11 гадоў таму ў Данецку, расказала пра мужа

«Было як землятрус». Украіна знішчыла вытворчасць сыравіны для выбухоўкі ў Смаленскай вобласці побач з Беларуссю12

Расійскі зэк-вайсковец пакрыўдзіўся на слова «апушчаны» і расстраляў шэсць саслужыўцаў25

Што вядома пра 13‑гадовую дачку Кім Чэн Ына, якую лічаць пераемніцай11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў6

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць