Злучаныя Штаты выставілі Huawei і яе фiндырэктару Мэн Ваньчжоу дадатковыя абвінавачванні па 23 пунктах, заявіў на прэс-канферэнцыі в. а. генпракурора ЗША Мэцью Уітакер, піша РІА.

«Вялікае журы ў Сіэтле прад'явіла абвінаваўчае заключэнне па дзесяці федэральных злачынствах з боку двух падраздзяленняў тэлекамунікацыйнай карпарацыі Huawei Technologies», — паведаміў ён.
Паводле яго слоў, работнікі Huawei парушылі пагадненні з тэлекамунікацыйнай кампаніяй T-Mobile, якая распрацоўвала робата для тэставання сваіх сотавых тэлефонаў. Каб сканструяваць уласнага робата, супрацоўнікі Huawei парушылі дамовы з амерыканскай кампаніяй, употай фатаграфуючы і абмерваючы яго распрацоўку і нават выкраўшы частку амерыканскага робата, паведаміў Уітакер.
Акрамя таго, выстаўлены абвінавачванні ў 13 дадатковых злачынствах фiндырэктару і дачцэ заснавальніка Huawei Мэн Ваньчжоу, якую затрымалі ў Канадзе.
Каментары