фотаблог Юліі Дарашкевіч4747

Вяртанне эскадронаў страху

Увечары пятніцы быў жорстка збіты моладзевы актывіст Артур Фінькевіч. На яго напалі на выхадзе з дому, зацягнулі ў мікрааўтобус, і цягам трох гадзін збівалі. Адвезлі ў лес пад Валожынам і выкінулі з машыны.

Позна ўвечары нашаму карэспандэнту пазваніў моладзевы актывіст Артур Фінькевіч і расказаў пра жахлівы выпадак, што здарыўся з ім увечары пятніцы.

Недзе а 17‑й Артур выйшаў на ганак дому, што на вуліцы Парніковай (там Артур здымае кватэру).

Тут на мяне напалі нейкія людзі, збілі з ног, накінулі на галаву вялікую зімовую шапку і пацягнулі ў мікрааўтобус.
Покуль цягнулі, пастаянна збівалі, збіццё працягвалася ў мікрааўтобусе.

Артур кажа, што спрабаваў супраціўляцца, крычаў «Памажыце», але ўсё марна.

У мікрааўтобусе збіццё працягвалася, а паколькі на галаве была шапка, то вызначыць, хто збіваў, колькі чалавек – было цяжка.
Артур ацэньвае колькасць тых, хто на яго напаў у восем асобаў. «Яны брыдка лаяліся, пастаянна паўтаралі «Ну ўсё табе, п…здзец, хлопча».

відэа Яраслава Сцешыка

Чамусьці, кажа Артур, падалося, што вязуць у Смаленск. Што праўда, адвезлі Артура ў адваротным кірунку.

«Выкінулі мяне праз тры гадзіны недзе ў лесе пад Валожынам,
ля вёскі Падбярэзь.

Я некалькі кіламетраў ішоў да дарогі, покуль не выйшаў на віленскую трасу. Спыніў фуру з літоўскімі нумарамі. Кіроўца – яго звалі Рэмігідзіюш – падабраў мяне і адвёз дахаты – ён жыве ў вёсцы пад Валожынам (12 км)». Ягоная жонка выклікала валожынскае таксі, якім Артур даехаў да Мінску.

Пасля таго як вярнуўся ў Мінск, Артур скіраваўся ў РУУС Першамайскага раёну пісаць заяву аб збіцці.

Хоць не надта верыць, што можна нават будзе зняць пабоі. «Білі вельмі прафесійна, накінуўшы швэдар, каб не было сінякоў».

Артур кажа, што сапраўды вельмі спалохаўся, «баяўся, што заб’юць».
«Калі везлі, маліўся. Трэці раз у жыцці,» ‑‑ кажа хлопец.

Артур зазначае, што ў яго вывернулі ўсе кішэні, забралі дакументы, гаманец (там было каля 240 тыс.), ключы.

***

Фотакарэспандэнт НН, якая пад’ехала да Першамайскага РУУС кажа, што сапраўды Артур выглядае моцна збітым, адзежа парваная.

***

Артур пакуль не змог прайсці судмедэкспертызу. Эксперт адмовіўся праводзіць абследванне, "таму што няма пашпарту ці дакументаў замест яго". Як кажа Артур Фінькевіч, у міліцыі яму не далі ніякага дакумента замест скрадзенага пашпарту. Судмедэкспертыза прызначаная на 12 гадзін 21-га снежня.

***

Артур Фінькевіч – моладзевы актывіст.

Нарадзіўся 8 лютага 1985 г. Браў удзел у «Маладым Фронце».

30 студзеня 2006 г. быў затрыманы, калі наносіў графіці на сцяне «Мы хочам новага».

У траўні 2006 г. быў асуджаны судом Першамайскага раёну сталіцы да двух гадоў абмежавання волі (хіміі) за пашкоджанне маёмасці. Адбываў пакаранне ў Магілёве. 30 кастрычніка 2007 г. супраць яго была заведзена новая крымінальная справа за нібыта сістэматычнае парушэнне рэжыму і вялікую колькасць спагнанняў.

Роўна год таму, 20 снежня 2007 году, ён быў прысуджаны да паўтара году пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі агульнага рэжыму.

Вызвалены датэрмінова 5 лютага 2008 году, дзякуючы ціску Еўропы ў справе палітвязняў.

Вярнуўся да актыўнай грамадскай дзейнасці. Увосень 2008 году пакінуў шэрагі МФ, стварае рух «Маладая Беларусь».

Каментары47

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць